«ЖВБЛРСЬ»: у Google Play з'явілася гульня «Крэпкі арэшак» з АМАПам, аўтазакам і БЧБ-сцягамі

У краме Google Play з'явілася гульня «Крэпкі арэшак». Гэтая аркада, дзе трэба ўцякаць ад ворагаў і збіраць бульбу. У гульні ёсць аўтазак, прусак, АМАП, работнікі ЖКГ, пратэстныя лозунгі і неверагодныя беларусы.

tahvo3v2jfpjim_w6fwijg__1_.png


У апісанні стваральнікі гульні пішуць:

«У адзін неверагодны дзень усё зменіцца. Мы развернемся і пабяжым за супернікамі, а не наадварот. Але ці хопіць сіл і зацятасці дайсці да пераможнага дня? Будзьце смелымі, мужнымі і мудрымі, усё ў вашых руках! На сваім шляху вы будзеце адкрываць новых, падобных на знаёмых вам, герояў. Яны змагаліся за нас, зараз прыйшоў час нам пазмагацца за іх! Вам будзе трапляцца бульбачка, збірайце яе, бо вы дакладна ведаеце, што з ёй рабіць!

І не забывайце, вы-неверагодныя!»

Гульня даступная толькі на Android.

ivjpv3dwm13zd0x2fkyylq.png

Паводле dev.by.