Кім Чэн Ын плануе новае ўмяшанне ў вайну РФ супраць Украіны

Паўночная Карэя можа адправіць дадатковыя войскі ў Расію ўжо ў жніўні гэтага года для ўдзелу ў вайне супраць Украіны, піша Reuters.  Ідзе 1250-ты дзень поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Ілюстрацыйная выява. Сцягі КНДР і РФ у в. Цукурына на акупаванай тэрыторыі Украіны. Фота Sputnik / РІА Новости

Ілюстрацыйная выява. Сцягі КНДР і РФ у в. Цукурына на акупаванай тэрыторыі Украіны. Фота Sputnik / РІА Новости

Паўднёвакарэйская выведка мяркуе, што РФ плануе буйную наступальную аперацыю супраць Украіны ў жніўні, і магчымы ўдзел падраздзяленняў КНДР звязаны менавіта з гэтымі планамі. Паведамляецца, што Пхеньян ужо пачаў новую мабілізацыю вайскоўцаў для адпраўкі ў Расію.

Варта дадаць, што Паўночная Карэя таксама пастаўляе Расіі артылерыйскія снарады і ракеты, а ў абмен атрымлівае тэхнічную дапамогу, у прыватнасці у запуску спадарожнікаў і сістэмах навядзення ракет.

Праз атакі РФ у Адэсе пашкоджана больш за 175 аб'ектаў культурнай спадчыны

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў Адэсе пашкоджана больш за 175 аб'ектаў культурнай спадчыны, 20 маюць значныя разбурэнні, піша LIGA.net са спасылкай на Фёдара Стаянава, кіраўніка ўпраўлення па працы з ЮНЕСКА і аховы культурнай спадчыны ў Адэсе. Значнае разбурэнне атрымаў будынак гатэля «Брыстоль» архітэктараў Аляксандра Бернардацы і Адольфа Мінкуса. Выбухная хваля пашкодзіла і будынкі Банка і Адэскай філармоніі, размешчаныя праз некалькі метраў ад гатэля «Брыстоль». Іх таксама спраектаваў Бернардацы.

РФ зноў атакавалі дроны. Два аэрапорта прыпынілі працу

photo_2025_07_27_11_11_12.jpg

Больш за 70 рэйсаў затрымалі або адмянілі з раніцы ў аэрапорце Пулкава з-за пагроз нападаў дронаў. Серыя выбухаў прагучала ў Усевалажскім раёне вобласці і Кранштаце.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ў Санкт-Пецярбургу пасля абвяшчэння аб небяспецы беспілотнікаў амаль не працаваў мабільны інтэрнэт.

У Валгаградскай вобласці ўдар беспілотніка пашкодзіў падстанцыю ў раёне чыгункі пасёлка Кастрычніцкі. Федэральнае агенцтва паветранага транспарту РФ абвясціла аб часовым абмежаванні працы аэрапорта Валгаграда на прыём і выпуск самалётаў. 

Літва хоча выдзеліць 30 млн еўра на набыццё Patriot для Украіны

Кіраўнік Мінабароны Літвы падтрымала пастанову Трампа даць Украіне зброю Штатаў, якую цалкам аплачваюць саюзнікі ў NATO.

Літва плануе выдзеліць 30 млн еўра на набыццё дадатковых комплексаў супрацьпаветранай абароны Patriot для Украіны. Пра гэта паведаміла міністр абароны краіны Давіле Шакалене падчас сустрэчы са сваім амерыканскім калегам Пітам Гегсетам у Вашынгтоне.

«Падчас сустрэчы я таксама выказала падтрымку рашэнню прэзідэнта Трампа даць Украіне зброю амерыканскай вытворчасці, якая цалкам фінансуецца саюзнікамі па НАТА. Літва таксама гатовая ўнесці свой уклад у прадастаўленне Украіне комплексаў Patriot. Для гэтай мэты мы плануем вылучыць да 30 млн еўра (прыкладна $35 млн. — рэд.)», — распавяла чыноўніца.

Экспартная цана адной батарэі Patriot складае каля $2,5 млрд. адна ракета да сістэмы каштуе $6-10 млн.

Літва, як і Латвія і Эстонія, штогод выдзяляе чвэрць працэнта ад свайго ВУП на дапамогу Украіне.

Таксама Шакалене паведаміла, што ўжо восенню 2025-га Літва плануе адкрыць новую інфраструктуру і трэніровачныя базы для амерыканскіх войскаў, а інвестыцыі краіны ў гэтыя праекты перавышаюць $200 млн. Амерыканскі батальён і артылерыйскае падраздзяленне на пастаяннай аснове дыслакуюцца ў Літве з 2019 года.

Украіна атрымае 33 тысячы ўдарных камплектаў з ШІ для дронаў, — Financial Times

Такія ўдарныя сістэмы, як піша выданне, Украіне да канца года перадасць амерыкана-нямецкая кампанія Auterion ў рамках кантракту з Пентагонам на $50 млн. Гэта стане найбуйнейшай пастаўкай такіх сістэм за ўвесь час — у 10 разоў больш, чым раней.

У пастаўку будуць уваходзіць міні-камп'ютары Skynode з уласным ПЗ, камерай і радыё-модулем, якія ператвараюць звычайныя дроны ў аўтаномныя баявыя платформы, устойлівыя да глушылкі і здольныя пераследваць мэты на адлегласці да 1 км. Дроны таксама ўмеюць працаваць роем і каардынавацца паміж сабой.

Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 27.07.25 арыенціровачна склалі

асабовага складу — 1 049 250 (+920) 

танкаў — 11 057 (+1)

браніраваных машын — 23 063 (+4)

артсістэм — 30 822 (+10)

РСЗА — 1 449 (+1)

сродкі СПА — 1 201 

самалётаў — 421

верталётаў — 340

БПЛА — 48 158 (+199)

крылатыя ракеты— 3 546 (+11)

караблі/катэры — 28 

падводныя лодкі — 1 

аўтатэхніка+аўтацыстэрны — 56 493 (+122)

спецтэхніка — 3 935