CNN: Эканоміка не абмяжоўвае здольнасць Крамля весці вайну ва Украіне

Эксперты лічаць, што сённяшні ўзровень санкцый адносна Расіі недастатковы, каб прымусіць  Пуціна скончыць вайну ва Украіне. А таму гэтыя санкцыі трэба ўзмацніць, прапануе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У той жа час ЗША спрабуюць праціснуць «мірны план» Трампа. Ідуць 1397-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

4350200.jpg

Агулам на працягу мінулых сутак адбылося 235 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 21 снежня.

На Пакроўскім кірунку адбылося 72 баявыя сутыкненні ў раёнах Ніканораўкі, Шахава, Мірнаграду, Радзінскага, Пакроўску, Котліна, Удачнага, Маладзецкага, Новасергіеўкі, Дачнага.

На Аляксандраўскім кірунку Сілы абароны Украіны спынілі 19 атак расіян у раёнах Філіі, Зяленага Гаю, Паддубнага, Сасноўкі, Вербава, Стэпавага, Вішнёвага.

На Канстанцінаўскім кірунку расійцы здзейснілі 18 атак у раёнах Аляксандра-Шульціна, Пляшчыеўкі, Яблонаўкі, Русінага Яру.

На Гуляйпольскім кірунку армія РФ атакавала 17 разоў у раёнах Варвараўкі, Зялёнага і Гуляйполя.

На Ліманскім кірунку расійцы 14 разоў спрабавалі прасунуцца каля Рэдкадубу, Наваягораўкі, Нававадзянага, Зарэчнага, Сярэдняга, Калодзежаў.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку Сілы абароны Украіны адбілі 13 атак расіян ў раёнах Сотніцкага Казачка, Ваўчанску, Прыліпкі.

На Славянскім кірунку зафіксавана 12 штурмаў паблізу Дронаўкі, Сіверска, Выемкі.

* * *

Паводле даных выдання Кардон.Медыя, у ноч на 20 снежня на Краснапольшчыне Сумскай вобласці расійскія войскі зайшлі ў памежную вёску Грабоўскае, размешчаную непасрэдна на лініі мяжы. Выданне сцвярджае, што ў вёсцы былі грамадзянскія жыхары, якія раней падпісалі адмовы ад эвакуацыі.

Як стала вядома Кардон.Медыя, гаворка ідзе пра крыху больш за паўсотні грамадзян, якіх вывезлі на тэрыторыю РФ для правядзення так званых «фільтрацыйных мерапрыемстваў». 

Крыніцы «Украінскай праўды» ў ваенных колах паведамілі, што спробы штурму на ўчастку мяжы Сумшчыны ў раёне Грабоўскага працягваюцца некалькі дзён. Расіяне атрымліваюць адпор і прасунуцца ўглыб не змаглі.

* * *

Старшыня Сумскай АВА Алег Грыгораў паведаміў, што з прымежных абшчын Сумшчыны працягваецца эвакуацыя мірных жыхароў пасля паведамленняў пра тое, што расійскія войскі вывезлі з прымежнай вёскі мясцовых жыхароў. Паводле яго слоў, эвакуацыя ажыццяўляецца для ўсіх жыхароў, якія падалі заяўкі.

«Вораг не пакідае выбару жыхарам населеных пунктаў каля мяжы. Адзіны правільны крок – эвакуацыя дзеля захавання жыцця», — напісаў Грыгараў у Фэйсбук.

* * *

600338432_1218510067128736_4242226393754440615_n.jfif

* * *

Пасланнік кіраўніка РФ Кірыл Дзмітрыеў заявіў, што перамовы з амерыканскім бокам па спыненні вайны Расіі супраць Украіны «праходзяць канструктыўна» і працягнуцца ў нядзелю. Расійская дэлегацыя і Дзмітрыеў сустракаюцца са спецпрадстаўніком Трампа Стывам Уіткафам і зяцем Трампа Джарэдам Кушнерам у Маямі.

* * *

The Wall Street Journal піша, што Уладзімір Пуцін, аналізуючы асяроддзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, выбраў для перамоў з амерыканскага боку Стыва Уіткафа як найбольш зручнага суразмоўцу.

Паводле даных выдання, у Крамлі вывучалі профілі прадстаўнікоў асяроддзя Трампа і прыйшлі да высновы, што іншыя магчымыя перамоўшчыкі, у прыватнасці спецпасланнік ЗША па пытаннях Расіі і Украіны Кіт Кэлаг, могуць быць менш схільныя да прыняцця расійскіх патрабаванняў. Уіткаф разглядаўся як фігура, з якой можна выбудаваць прамы і нефармальны дыялог.

«Менавіта пасля гэтага Уіткаф атрымаў запрашэнне на прамыя кантакты з Пуціным, перададзенае праз Кірыла Дзмітрыева пры пасрэдніцтве наследнага прынца Саудаўскай Аравіі Мухамеда бін Салмана», — говорится ў паведамленні. Пры гэтым адзначаецца, што адной з умоў Крамля была адсутнасць суправаджэння з боку амерыканскіх спецслужбаў і дыпламатаў.

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць «справядлівай версіяй» адносна ўкраінскіх тэрыторый у «мірным пагадненні» прыпыненне вайны на кантактнай лініі, і ў далейшым вяртанне тэрыторыі дыпламатычным шляхам. Пра гэта ён заявіў падчас анлайн-зносін з журналістамі.

Паводле слоў Зяленскага, такім чынам расіяне будуць стаяць на часова акупаванай частцы Данецкай і Луганскай абласцей, вяртаць якія Украіна будзе дыпламатычным шляхам. «А мы будзем стаяць і жыць на той частцы Данбаса, якую кантралюе ўкраінская ўлада. Гэта прынцыповыя рэчы ў любым фармаце... Для нас важна, каб украінская ўлада кантралявала тую частку Данбаса, якую мы сёння кантралюем», — сказаў ён.

Зяленскі адзначыў, што ўкраінскі бок патлумачыў амерыканскім партнёрам, што Украіна не можа, у тым ліку ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, пакінуць тэрыторыі. «Амерыканцы хочуць пастаянна знайсці нейкі кампраміс. Таму яны і прапанавалі свабодную эканамічную зону», — дадаў прэзідэнт Украіны.

* * *

Уладзімір Зяленскі падчас анлайн-зносін з журналістамі заявіў, што Пуцін пакуль не адчувае такога ціску з боку ЗША, які б заахвоціў яго пагадзіцца на мір ва Украіне. Таму гэты ціск варта ўзмацніць.

Зяленскі сказаў, што Расія «не можа змяніць самастойна свае пазіцыі», якая заключаецца ў поўнай акупацыі Украіны. Таму патрэбны дадатковы ціск на РФ, у прыватнасці на яе даходы.

«Паколькі мы разумеем, што, як нехта кажа ў анекдоце, Галя ў іх балаваная, трэба, на мой погляд, Амерыцы крыху мацней ціснуць на рускіх, не даваць альтэрнатывы. Калі гэта (дзеянні Расіі) не дыпламатыя — Амерыка павінна выразна казаць: калі не дыпламатыя, то будзе ўвесь ціск. Цалкам. Будзе вельмі моцны пакет зброі для Украіны, будзе вельмі моцная падтрымка Украіны, будуць Злучаныя Штаты накладывай санкцыі цалкам на ўсю эканоміку і на ўсе сектары, якія прыносяць грошы», — сказаў Зяленскі.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, «Пуцін пакуль не адчувае такога ціску, які павінен быць, і гэта мы чуем у яго штодзённай рыторыцы».

* * *

Эканоміка Расіі сутыкаецца з нарастаючымі цяжкасцямі, аднак гэта не прымусіць кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна сесці за стол перамоў, лічыць CNN.

Як піша выданне, цяпер у Расіі некантраляваная інфляцыя, дэфіцыт бюджэту імкліва расце (збольшага з-за ваенных выдаткаў), скарачаюцца даходы ад нафты і прыроднага газу. Рост эканомікі рэзка запаволіўся. Але аналітыкі лічаць, што пры цяперашніх баявых дзеяннях і цяперашніх заходніх санкцыях, Крэмль зможа вытрымаць гэтыя праблемы яшчэ шмат гадоў.

«Калі паглядзець на саму эканоміку, то гэта не стане апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення. Гэта не катастрофа, з гэтым можна справіцца», — сказала Марыя Снегавая, старшы навуковы супрацоўнік па Расіі і Еўразіі ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў

Паводле яе слоў, калі разглядаць сітуацыю ў бліжэйшыя 3-5 гадоў, то Расія можа працягнуць баявыя дзеянні, хоць даць дакладную ацэнку на больш працяглы тэрмін складана.

Група расійскіх эканамістаў-эмігрантаў, якія настроены супраць Пуціна, наогул лічаць, што вайна на знясіленне можа працягвацца яшчэ даўжэй, паколькі здольнасць Крамля весці вайну супраць Украіны «не абмежаваная эканамічнымі рамкамі».

Паводле слоў Рычарда Коналі з Каралеўскага інстытута аб’яднаных службаў, заходнія санкцыі не нанеслі Расіі дастаткова сур’ёзнай шкоды, каб змяніць планы Масквы ў дачыненні да Украіны.

«Пакуль Расія здабывае нафту і прадае яе па дастаткова разумнай цане, у яе дастаткова грошай, каб проста неяк выжываць. Я не казаў, што для іх усё выглядае вельмі радужна, але ў іх дастаткова рэсурсаў, каб эканоміка не стала фактарам у разліках Пуціна, калі ён думае пра вайну», — дадаў Коналі.

Гэта дрэнныя навіны для Украіны і для адміністрацыі Трампа, якая правяла мноства раўндаў перамоў, спрабуючы дамовіцца аб спыненні вайны, піша CNN.