Лёс «Новага Часу» — у вашых руках. Рэдакцыя просіць падтрымкі!

Шаноўныя чытачы, мы вымушаныя звярнуцца да вас па дапамогу! Рэдакцыя спрабуе вырашыць праблемы, але наўпрост зараз сітуацыя крытычная. Падтрымайце нас!


Як падтрымаць рэдакцыю?

- Дабрачынны збор BYSOL

- Данат крыптавалютай:

BTC: bc1qxppppqz8rk7eq6ffuen6j6mzcd2yelhc9fu2rw
ETH: 0x14CB0D2b53235E5BF992EF115C9270a22461af91 
dsc00808_logo.jpg

Шаноўныя беларусы! З 2002 года выданне «Новы Час» бесперапынна працавала для вас. Больш за 20 гадоў мы публікавалі важныя інтэрв’ю, рэзанансныя расследаванні, палітычную аналітыку, а таксама гістарычныя артыкулы. Наша дзейнасць заўжды была скіраваная на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцяў, адстойванне правоў чалавека ў Беларусі.

Мы забяспечвалі доступ да сапраўднай інфармацыі, нягледзячы на надзвычайны ціск з боку дзяржавы. «Новы Час» — адно з нешматлікіх цалкам беларускамоўных медыяў.

Пасля падзеяў жніўня 2020 напрацягу года «Новы Час» заставаўся ледзь не адзіным сродкам сувязі палітвязняў са знешнім светам. Да спынення выпуску друкаванай версіі газеты нашы артыкулы пранікалі за краты і былі магутнай падтрымкай для тых, хто апынуўся ў кіпцюрах рэжыму. Напрыклад, здымак свайго дзіцяці хтосьці мог бачыць першы раз у нашай газеце.

У кастрычніку 2021 года ў сядзібе выдання і па месцы жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы. Былі канфіскаваныя камп’ютары і іншая офісная тэхніка. Так ці інакш рэпрэсіі закранулі ўсіх супрацоўнікаў выдання. Сёння за кратамі застаюцца 2 нашыя журналісты — асуджаны да 10-гадовага зняволення Дзяніс Івашын, а таксама Мікалай Дзядок, якому рэжым намагаецца дадаць яшчэ адзін год зняволення да 5-гадовага тэрміну. 

Пасля пагрому мы не спынілі сваю працу і цалкам перайшлі ў анлайн-фармат. Кожны дзень сайце novychas.online  з’яўляюцца захапляльныя артыкулы нашых журналістаў. У праекце «Мы выжылі!» мы публікуем гісторыі тых, каго не скарылі беларускія турмы. А ў праекце «Беларусь, якая чакае» – паказваем нашу краіну, у якую ўсё спадзяемся вярнуцца як мага хутчэй. 

На жаль, цяпер рэдакцыя перажывае надзвычай складаны час. Мы спрабуем вырашыць праблемы, але наўпрост зараз сітуацыя крытычная. Без фінансавага ўдзелу чытачоў далейшае існаванне выдання зробіцца немагчымым. 

Мы вельмі хочам працаваць для вас далей, таму звяртаемся па падтрымку. Любая дапамога будзе дарэчнай!