Падтрымайце «Новы Час»! Ваш удзел вырашае будучыню незалежнай журналістыкі

Ва ўмовах, калі свабода слова і незалежнасць медыя ў Беларусі сутыкаюцца з сур'ёзнымі выклікамі, важна падтрымліваць выданні, якія захоўваюць неангажаванасць і працягваюць інфармаваць людзей праўдзіва і аб'ектыўна. Цяпер мы просім вашай падтрымкі. 

img_20210726_101308_269_1.webp

«Новы Час» быў і застаецца голасам тых, хто перажывае за будучыню сваёй краіны, за захаванне беларускай мовы і культуры. Мы доўгі час працавалі для вас, нягледзячы на ўсе перашкоды і пагрозы. Шмат чаго мы зведалі на шляху: забарону на распаўсюд праз «Белсаюздрук», забароны на падпіску, суды «аб гонары і годнасці» ад тых, у каго няма ні першага, ні другога… Але мы жылі. І ў 2020-2021 гадах «Новы Час» быў практычна адзіным незалежным беларускім выданнем, якое трапляла да палітвязняў у турмы. Мы заўсёды стаялі побач з людзьмі — з тымі, хто меў патрэбу ў падтрымцы і праўдзе.

Але сітуацыя ў Беларусі такая, якая ёсць. У 2021 годзе, калі ператрусы, канфіскацыі тэхнікі і пагроза траплення ў турму стала рэальнасцю, мы вымушаныя былі пакінуць краіну, як і многія іншыя незалежныя рэдакцыі. Нам было вельмі цяжка адарвацца ад людзей, якія нас падтрымлівалі. Але мы працягвалі працаваць на Беларусь і для Беларусі. Мы працягвалі рабіць сваю працу, разумеючы, як важна заставацца голасам тых, хто не можа быць пачуты ўнутры краіны.

Зразумела, што мы, як і большасць незалежных медыя ў выгнанні, фінансаваліся і фінансуемся з фондаў, што падтрымліваюць незалежныя СМІ. Але гэта не сталае фінансаванне, і яно залежыць ад шмат якіх умоў, і ў вялікай ступені тых, на якія мы не можам паўплываць.

Недзе прыкладна ў 2000-х гадах беларускія журналісты прыехалі на адзін са шматлікіх семінараў у Польшчы, дзе разам з імі быў Зянон Пазняк. І Зянон Станіслававіч у сваёй прамове сказаў, што для дэмакратыі ў Беларусі трэба 4-5 крылатых ракет. Усе беларусы выпалі ў асадак, пакуль Пазняк не патлумачыў: адна такая ракета каштуе мільён долараў. 4-5 мільёнаў хапіла б, каб жыла незалежная прэса ў Беларусі, каб яна пабольшвала свой уплыў на грамадскую свядомасць, і каб такім чынам дэмакратызавалася Беларусь.

Але грошы на ракеты ёсць заўсёды, а на прэсу — не вельмі. 

У сярэдзіне 2024 года нам адмовіў у падтрымцы найбуйнейшы фонд, з якім мы супрацоўнічалі. Мы шукаем (і знаходзім) іншыя крыніцы фінансавання, але нічога не робіцца імгненна. Мы былі вымушаныя скараціць сваю працу, адмовіцца ад некаторых праектаў. Зразумела, у нас узніклі фінансавыя цяжкасці, хоць мы і працягвалі працаваць фактычна «ў доўг».

І мы здольныя працягнуць сваю  працу — але толькі з вашай дапамогай.

У нас ёсць план выхаду з гэтай цяжкай сітуацыі, мы ведаем, як і куды рухацца далей. Але для гэтага нам трэба прайсці праз сённяшні вельмі складаны перыяд. І без вас мы не зможам вытрымаць гэты момант.

Кожнае ваша ахвяраванне — гэта магчымасць працягваць змагацца за праўду, свабоду слова і незалежнасць. Толькі з вашай дапамогай мы зможам і далей працаваць для дэмакратычнай Беларусі, захоўваючы беларускую мову і культуру.

Падтрымайце «Новы Час»! Зрабіце цуд на Каляды!

BTC: bc1qxppppqz8rk7eq6ffuen6j6mzcd2yelhc9fu2rw

ETH: 0x14CB0D2b53235E5BF992EF115C9270a22461af91