Беларусь і Кітай — у «топе» па колькасці зняволеных рэпарцёраў

54 журналісты ў 2024 годзе загінулі праз сваю працу. Па ўсім свеце 550 журналістаў знаходзяцца за кратамі, што на сем працэнтаў больш, чым у 2023 годзе.

Надпіс на плакаце: «Журналістыка — не злачынства» (фота з архіва) Фота: Britta Pedersen / dpa / picture alliance

Надпіс на плакаце: «Журналістыка — не злачынства» (фота з архіва) Фота: Britta Pedersen / dpa / picture alliance

Найбольш небяспечным рэгіёнам для работнікаў СМІ зноў стаў Сектар Газа. Траціна з 54 загінулых журналістаў была забітая менавіта ў сектары Газа, піша www.dw.com.

У 2024 годзе ў свеце 54 журналісты былі забітыя праз сваю працу. Асабліва высокая была рызыка для рэпарцёраў, якія асвятляюць ваенныя канфлікты: колькасць работнікаў СМІ, забітых у крызісных рэгіёнах у 2024 годзе, стала самай высокай за апошнія пяць гадоў.

Найбольш небяспечным рэгіёнам зноў стаў Сектар Газа. Гэтыя і іншыя высновы прыводзяцца ў штогадовым дакладзе аб свабодзе прэсы, які арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) апублікавала ў чацвер, 12 снежня.

Цяпер у зняволенні па ўсім свеце знаходзяцца 550 журналістаў, што на сем працэнтаў больш, чым у 2023 годзе. Колькасць работнікаў СМІ, якія знаходзяцца ў турме, вырасла, у прыватнасці, у Ізраілі і Расіі.

«Ва ўсім свеце колькасць журналістаў, забітых падчас асвятлення канфліктных зон — у Іраку, Судане, М'янме, Украіне і ахопленым вайной рэгіёне Газа — дасягнула пяцігадовага максімуму».

smi_2_24.png

Найбольш небяспечным рэгіёнам для работнікаў СМІ зноў стаў Сектар Газа. 

Траціна з 54 загінулых журналістаў была забітая ў сектары Газа. Там пасля нападу радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года загінулі агулам больш за 145 работнікаў СМІ, у тым ліку не менш за 35, чыя смерць была відавочна звязаная з іх дзейнасцю, гаворыцца ў дакладзе RSF. 

Паводле звестак «Рэпарцёраў без межаў», з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ у лютым 2022 года ва Украіне загінулі не менш за 13 журналістаў.

Ізраіль і Беларусь —  у «топе» па колькасці зняволеных рэпарцёраў

Амаль палова ўсіх зняволеных журналістаў у свеце знаходзіцца ў турмах усяго чатырох краін: Кітай, уключаючы Ганконг (124), М'янма (61), Ізраіль (41) і Беларусь (40).

Акрамя таго, у РФ у 2024 годзе былі арыштаваныя яшчэ восем журналістаў.

У Ізраілі сістэматычна фіксуюцца затрыманні з пачатку вайны ў сектары Газа: за мінулы год былі затрыманыя 17 рэпарцёраў.

«Работнікаў СМІ забіваюць, саджаюць у турмы і выкрадаюць, і занадта часта гэтыя жорсткія злачынствы застаюцца беспакаранымі», — падкрэсліла сябра праўлення нямецкага аддзялення «Рэпарцёраў без межаў» Аня Остерхаус (Anja Osterhaus). «Мы павінны абараняць тых, хто інфармуе нас. Іх мужная праца раскрывае пакуты людзей ад войнаў, карупцыі і злоўжывання ўладай», — адзначыла яна.

Журналістыка ў Беларусі для ўладаў стала «экстрэмізмам»

Беларуская асацыяцыя журналістаў нагадвае спіс медыя і медыяарганізацый, што былі прызнаныя ўладай  «экстрэмісцкімі фарміраваннямі / арганізацыямі»: «Белсат», БелаПАН, «Еўрарадыё», TUT.BY, Kyky.org, «Наша Ніва», «Радыё Свабода», «Хартыя’97», «Флагшток», Hrodna.life, Volkovysk.by, «Маланка Медыя», «Бобруйск Online», «Брестская газета», Беларуская асацыяцыя журналістаў, «МОСТ», «Зеркало», «Ранак», Беларускі раследавальніцкі цэнтр, «Tribuna.com Беларусь», Ex-press.livе, 6TV Bielarus, «Магілёў. Media», «Навіны Магілёўскага рэгіёну», «Беларускае Радыё Рацыя», «Штодзень», Znadniemna.pl, «DW Беларусь», праект «Чаго брэшаш?», «Это Минск, детка», «UDF — новости Беларуси», Media IQ, Orsha.eu.