Латвія выкупляе ў грамадзян ўчасткі зямлі на мяжы з Расіяй
Усяго ўрад Латвіі выкупіць некалькі сотняў зямельных участкаў і ўмацуе іх.
На фоне напружаных адносінаў з Расеяй і дзеянняў прарасійскіх баевікоў на ўсходзе Украіны, урад Латвіі вырашыў у тэрміновым парадку выкупіць у грамадзян і ўмацаваць землі на мяжы з РФ.
Пра гэта заявіла прадстаўнік Агенцтва дзяржаўнага забеспячэння Латвіі Іева Рэкшня.
"Рыга плануе стварыць 12-метровую ўмацаваную памежную паласу знешняй мяжы ЕС. Выплаты ўладальнікам першых 111 участкаў складуць 76 тысяч, а на ўладкаванне памежнай паласы дадаткова вылучаецца 14 млн. 500 тысяч еўра", — заявіла Іева Рэкшня.
Па словах чыноўніцы, купля зямлі не ўяўляе складанасцяў — у гэтай мясцовасці яна недарагая, складанасць уяўляе толькі пошук яе ўладальнікаў, паколькі многія гаспадары запушчаных участкаў памерлі, а нашчадкі не перааформілі зямлю на сваё імя.