Саўчанка ў любы момант можа ўпасці ў кому: у расійскім СІЗА яе пояць невядомым рэчывам

Украінская лётчыца галадае ўжо 66-ы дзень. Сястра Надзеі напісала Пуціну ліст.



384649905.jpg

Узрастае пагроза жыццю ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Ад штодзённых кропельніц у яе надзімаюцца вены.

Медыкі ў СІЗА даюць ёй кубак невядомага густога раствору, — гаворыцца ў сюжэце ТСН.Тиждень. Пра гэта ТСН.Тижню паведамілі адвакаты і сям'я лётчыцы. Кажуць, што расійскія турэмшчыкі папярэдзілі іх, што Надзея слабее і ў любы момант можа ўпасці ў кому. У яе падае цукар, ціск, зніжаецца тэмпература цела. Учора споўнілася 65 дзён, як Саўчанка галадае.

Тым часам у Крамлі на гэтым тыдні наадрэз адмовіліся вызваляць лётчыцу і пасля перамоваў прэзідэнтаў у Мінску. Пуцін настойвае на судзе. Але Надзея да яго не дажыве, перакананыя яе адвакаты. Кажуць, што штотыдзень звяртацца да следчых з хадайніцтвам змяніць Саўчанка меру стрымання на хатні арышт. Сястра ж Надзеі напісала Пуціну ліст, дзе папрасіла адпусціць Надзею на лячэнне ва Украіну ў абмен на сябе. У тэлефоннай размове прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Пяскоў паабяцаў Веры, што Пуцін ліст прачытае.

Неадкладна вызваліць ўкраінскую лётчыцу заклікаў Расію і Сенат ЗША ў сваёй рэзалюцыі.

tsn.ua