Топ-10 фільмаў, каб настроіцца на восень

Восень зьяўляецца часам жоўтага лісьця, доўгіх шпацыраў і лёгкай настальгіі. Калі хочацца пагрузіцца ў асаблівую атмасфэру цёплых шалікаў, гарачай гарбаты і рамантычнага настрою, кіно можа стаць ідэальным спадарожнікам. Мы падрыхтавалі аўтарскі сьпіс з дзесяці стужак, якія дапамогуць адчуць усю прыгажосьць і сум чароўнай пары года. Прыемнага прагляду!

Кадр аднаго з фільмаў нашай падборкі

Кадр аднаго з фільмаў нашай падборкі

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. Калі Гары сустрэў Салі (When Harry Met Sally). 1989

when_harry_met_sally.png

Гэты фільм зьняў Роб Райнэр у супрацы з аўтаркай сцэнара Норай Эфрон, якая яшчэ раз зьявіцца ў нашым спісе далей, але ў якасьці рэжысэркі. У галоўных ролях тут Мэг Раян – акторка, якая нібы ўжо нарадзілася для падобных роляў, а менавіта для гераіняў з вельмі тонкай душэўнай арганізацыяй, якія надзвычай кранальныя, але гэта не зьяўляецца прытарнай кранальнасьцю. Сапраўды, па-добраму, мілая. Яе кампаньён па стужцы – выдатны комік Білі Крыстал (у апошнія гады вы неаднаразова маглі бачыць яго і ў якасьці вядоўцы цырымоніі “Оскар”).

«Я прыйшоў сюды сёньня ўвечары, таму што калі ты разумееш, што жадаеш правесьці з кімсьці ўсё астатняе жыцьцё, ты жадаеш, каб астатняе жыцьцё пачалося як мага хутчэй» – кажа герой гераіні. З такім настроем і праходзіць фільм.

Нумар 9. Практычная магія (Practical Magic). 1998

practical_magic.jpg

Гэта даволі лёгкая стужка Грыфіна Дана, у якой адна з лепшых акторак пакаленьня Ніколь Кідман і Сандра Балак граюць дзьвюх сёстраў, у якіх ёсьць самая сапраўдная сямейная адметнасьць: па дзявочай лініі шмат пакаленьняў перадаюцца здольнасьці да магіі. Ёсьць толькі адна недарэчнасьць – мужчыны ў іх сям’і ў сувязі з гэтым не жывуць шмат. Таму разьлічваць на доўгае шчасьлівае сямейнае жыцьцё не выпадае.

Гледачоў чакаюць магічныя дзеі, якія прыводзяць да рознай ступені посьпеху. Верагодна, кожная маленькая дзяўчынка марыла мець падобныя здольнасьці. За праглядам гэтай стужкі можна ўбачыць, да чаго можа прывесьці чараўніцтва.

Нумар 8. Непрыемнасьці з Гары (The Trouble with Harry). 1954

the_trouble_with_harry.jpg

Гары са стужкі Альфрэда Хічкока безумоўна не той Гары, які сустрэў Салі вышэй. Непрыемнасьці ў Гары пачынаюцца з самага пачатку. Ды што цягнуць: мы сустракаем Гары ўжо памерлым у жоўта-чырвоным восеньскім лесе. Гэты факт стварае безьліч праблемаў у спакойным паселішчы ў Новай Англіі. Хто гэты Гары, чаму ён апынуўся там, дзе яго знайшлі, чаму ён забіты? Майстар саспэнсу Хічкок пры дапамозе шляхетнага ангельскага гумару вымушае больш цікавіцца мёртвым, чым жывымі героямі стужкі. Іранічны падыход за забойства? Лёгка! Падрыхтуйце імбірную гарбату і глядзіце гэты шэдэўр.

Нумар 7. Зямля качэўнікаў (Nomadland). 2020

nomadland.jpg

Стужка магла пабачыць сьвет як сто гадоў таму, так і ўчора – выглядае абсалютна гарманічна. Бязьмежныя прасторы Амэрыкі, дыліжанс (ці ў нашым выпадку – трэйлер) і бясконцыя магчымасьці.

З магчымасьцямі паўда больш складана, чым з тэрыторыямі, на якіх іх можна адшукаць. Хлоя Чжао зьняла выдатнае кіно. Фрэнсіс МакДорманд, як амаль заўжды, ідэальна выканала сваю ролю.

Пасьля эканамічных цяжкасьцяў на малой радзіме, гераіня МакДорманд зьбірае ўсё неабходнае і рушыць у падарожжа. Яно адбываецца не толькі па краіне, але і ўсярэдзіну сябе. Надзвычай цікавы шэраг качэўнікаў, якія сустракаюцца па-дарозе, кожны зь якіх па-свойму ўносіць нешта ў асобу галоўнай гераіні.

Прыгожай рызынкай стужкі зьяўляецца і тое, што некаторыя героі – граюць саміх сябе, і нават іх дыялёгі з гераіняй МакДорманд не напісаныя загадзя, а вельмі часта – палёт шчырай размовы.

Нумар 6. Вам ліст (You've Got Mail). 1998

you_ve_got_mail.jpg

Рэжысэрка фільма – узгаданая вышэй Нора Эфрон, стварыла шыкоўную рамантычную камедыю, падзеі ў якой распачынаюцца ў яшчэ цёплую восень. Героі Мэг Раян і Тома Хэнкса ў перапынках ад сваёй працы атрымліваюць паведамленьні на настольны кампутар (не лаптоп, і ўжо вядома не на смартфон), пра тое, што ім прыйшла пошта.

У іх перапіска з рамантычным ухілам. Раз на дзень, ці на некалькі дзён яны чакаюць адказ на мінулы ліст. Праўда, нашыя героі нават і не бачыліся ўжывую, і нават не могуць падумаць, што іх праца вельмі падобная: гераіня Мэг Раян кіруе маленькай сямейнай кнігарняй, а герой Тома Хэнкса – сын уласьніка вялізнай сеткі па продажу кніг. Іх новы кніжны гіпермаркет мае адчыніцца ў непасрэднай блізкасьці ад кнігарні Мэг Раян.

Гэта ставіць пад пагрозу маленькі бізнэс. Як жа гэта адгукнецца на іх рамантычных лістах? І калі ўрэшце яны зразумеюць, хто той невядомы, з кім вядзецца ліставаньне? Цудоўны восеньскі фільм, каб глядзець яго і трымаць за руку асаблівага чалавека.

Нумар 5. Рэбэка (Rebecca). 1940

rebecca_1.avif

Фільм Альфрэда Хічкока заснаваны на гатычным рамане Дафны дзю Мар'е, стаў першым амэрыканскім праэктам Хічкока, які задаў тон яго славутай галівудзкай кар'еры.

Джоан Фантэйн выконвае захапляльную ролю наіўнай другой місіс дэ Вінтэр у напружаным трылеры. Гісторыя разгортваецца вакол гераіні Фантэйн, маладой жанчыны, якая закахалася ў загадкавага ўдаўца, якога сыграў Лоўрэнс Аліўе. Іх наступны шлюб закідвае ў радавое гнязду арыстакрата. Адчувальная незразумелая адпачатку напружанасьць паміж героямі Фантэйн і Аліўе ўскладняе іх адносіны. Джоан Фантэйн па-майстэрску адлюстроўвае няўпэўненасьць і разгубленасьць маладой нявесты, якая азмрочаная прывідам першай жонкі яе мужа, якая насіла імя Рэбэка.

Гэтая стужка прынесла Фантэйн першую з трох намінацый на "Оскар" за лепшую жаночую ролю.

Нумар 4. Восеньская саната (Höstsonaten). 1978

hostsonaten.jpg

Калі ў вас настрой не зьбіраць рознакаляровае лісьце каштанаў і клёнаў, не варыць глінтвейн, але сядзець у халодным доме і перабіраць уласныя думкі – гэтая праца Інгмара Бэргмана прыйдзецца вам даспадобы. Складаныя адносіны дарослай дачкі і яе маці ў цэнтры стужкі. Маці, якую грае Інгрыд Бэргман, знакамітая піяністка, якая і ў свае прыблізна 60 знаходзіць попыт на свой талент.

Нядаўна памірае яе муж, і яна прыяжджае пагасьціць да сваёй дачкі ў выкананьні легенды швэдзкага кіно Ліў Ульман. Фільм апавядае пра крыўды, якія праносяцца праз шматлікія дзесяцігодзьдзі, пра памылкі ў выхаваньні дзяцей. Ліў Ульман грае самадастатковую, але не такую зорную кабету, як яе маці. Доўгія, восеньскія дыялёгі запаўняюць стужку Бэргмана.

Нумар 3. Пах кабеты (Scent of a Woman). 1992

scent_of_a_woman.jpg

Бэнэфіс Аль Пачына, за які ён нарэшце атрымаў галоўную акторскую ўзнагароду. Марцін Брэст паставіў фільм пра чалавека, які адпрацаваў афіцэрам выведкі ўсё жыцьцё, і пастанавіў выправіцца ў шыкоўнае падарожжа, каб атрымаць поўны пакет якаснага жыцьця, з найлепшымі гатэлямі, барамі і паненкамі. Ідэя зразумелая, але ў героя Аль Пачына ёсьць асаблівасьць – ён сьляпы, таму сям’я не ў захапленьні ад меркаванага трыпу.

Сваякі запрашаюць студэнта суправаджаць палкоўніка. Герой Аль Пачына відавочна не задаволены, але вымушаны пагадзіцца. Так пачынаецца гісторыя, поўная чароўных прыгодаў увосень.

Кабеты! Што ты можаш сказаць? Хто зрабіў іх? Бог павінен быў быць геніем. Валасы — кажуць, што валасы — гэта ўсё. Ты калі-небудзь зарываўся носам у гару курлявых валасоў, каб жадаць толькі заснуць у іх назаўсёды? Або вусны — калі яны дакранаюцца, твае становяцца падобныя на той першы глыток віна пасьля таго, як ты толькі што перасёк пустыню”.

Нумар 2. На залатым пруду (On Golden Pond). 1981

on_golden_pond_c.webp

Стужка, галоўныя ролі ў якой выконваюць акторы, якім на дваіх было 150 на момант здымкаў. Кэтрын Хёпбэрн і Генры Фонда. Лепшая акторка ў гісторыі кінематографа, на наш погляд, атрымала за гэты фільм сваю чацьвертую ўзнагароду Оскар. Падзеі пачынаюцца ўлетку, а сканчваюцца ўвосень. Ля сажалкі, абсыпанай гісторыямі сям’і герой Генры Фонда прадчувае хуткі адыход да вечнасьці, і разам з жонкай запрашаюць правесьці гэтую час сваю дачку зь яе сям’ёй.

Нумар 1. Легенды восені (Legends of the Fall). 1994

legends_of_the_fall.jpg

Гістарычная драма Эдварда Цьвіка пра перыяд грамадзянскай вайны ў Злучаных Штатах. У арыгінальнай назьве слова Fall грае рознымі сэнсамі - не толькі адценьнямі восені, але таксама зьвяртаецца да падзеньня, дакладней да грэхападзеньня ў Раі. Камера з падкрэсьленай дакладнасьцю паказвае нам герояў гісторыі – бацькі ў выкананьні Энтані Хопкінса, яго трох сыноў, адзін зь іх быў увасоблены Брэдам Пітам, а таксама прыгожай паненкай – Джуліяй Армонд. Па меркаваньні амэрыканскай кінаакадэміі, аператарская праца стала найлепшай у тым годзе.

Гісторыя, якая разгортваецца ў восень, пачынаецца з таго, што малодшы сын прыводзіць у дом нявесту. Грамадзянская вайна жорстка ўрываецца ў жыцьцё закаханых. Малады чалавек памірае, але нявеста працягвае чакаць ў ягоным доме, усіх жыхароў якога чакаюць значныя зьмены ў жыцьці.

Прыемнага прагляду!