Сексуальныя скандалы ў палітыцы. Дасье ў карыкатурах

Сексуальныя скандалы нечакана сталі складнікам беларускага палітычнага лексікону. А як з гэтым ідуць справы за мяжой? Згадаем з дапамогай карыкатурыстаў.

Трэба сказаць, што «сексуальны скандал» штука спецыфічная. Напрыклад, раман актрысы Мэрылін Манро і прэзідэнта Джона Кэнэдзі не выйшаў за рамкі чутак і спекуляцый. Аднак ён да гэтага часу хвалюе амерыканцаў, сведчаннем чаму гэтая нядаўняя карыкатура. 

photo_2025_09_09_13_55_54.jpg

Кэнэдзі ў некаторым плане пашанцавала. Калі б яго адносіны з Мэрылін сталі вядомыя публіцы, імідж прэзідэнта мог моцна пацярпець. Як імідж брытанскага ваеннага міністра Джона Праф'юма ў 1960-х. У Праф'юма быў кароткі раман з танцоркай Крысцін Кілер, якая была таксама ўцягнутая ў раман з Яўгенам Івановым, аташэ савецкага пасольства ў Лондане, агентам КДБ. Праф'юма давялося сысці ў адстаўку. А ўся брытанская сатыра здзекавалася, у тым ліку графічна, з таго, як звычайная сімпатычная танцорка стала вершыцелем брытанскай палітыкі. 

photo_2025_09_09_13_55_56.jpg

Безумоўна, самы вядомы сексуальны скандал — гэта справа Клінтан-Лявінскі. Палітычныя апаненты Клінтана, рэспубліканцы, паспрабавалі абвінаваціць яго ў ілжэсведчанні і прыбраць з пасады ў парадку імпічменту. Амерыканскі сенат адхіліў усе абвінавачанні ў адрас прэзідэнта, і той панёс хіба што іміджавыя страты. І церпіць іх да гэтага часу. Пасля пачатку руху #metoo нават аднапартыйцы Клінтана па Дэпмпартыі пачалі патрабаваць прыцягнення экс-гаранта да адказнасці за яго амаральныя выхадкі. 

photo_2025_09_09_13_55_59.jpg

У сакавіку 1999 года тэлеканал «Расія» паказаў кадры, дзе «чалавек, падобны на Генпракурора РФ Скуратава», забаўляецца з двума дзяўчынамі, як мяркуецца, прастытуткамі. Устанавіць сапраўднасць відэазапісу так ніхто і не здолеў, але фраза «чалавек, падобны да Генпракурора» засталася афарызмам. Прыклад таму — дадзеная карыкатура. Ці быў на стужцы сапраўды Скуратаў ці не, высветліць так і не ўдалося, аднак яго кар'ера пайшла пад адхон. Тым часам на той момант Скуратаў спрабаваў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці маладога прэм'ера Уладзіміра Пуціна. 

photo_2025_09_09_13_56_02.jpg

74-гадовы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі быў вядомы сваімі оргіямі «бунга- бунга». Як жартавалі мастакі, ён нават урадам кіраваў у стылі бунга-бунга.

photo_2025_09_09_13_56_04.jpg

Паступова ён захапіўся непаўналетняй мараканскай танцоркай Карымай эль-Маруг (па мянушцы «Рубі-сэрцаедка»), якая маладзейшая за палітыка на 57 гадоў. Пачаўся скандал: Берлусконі абвінавачвалі ў сувязі з непаўналетняй і выкарыстанні службовага становішча. Але наступстваў скандал не меў, паколькі, па меркаванні шматлікіх, уключаючы карыкатурыстаў, прэм'ер закаркаваў яго, падкупіўшы судовыя органы ўлады. 

Кіраўнік МВФ Дамінік Строс-Кан у 2011 годзе быў арыштаваны ў Нью-Ёрку па падазрэнні ў сексуальных дамаганнях у адрас прыбіральшчыцы. Нягледзячы на ​​тое, што пазней суд зняў з яго ўсе абвінавачанні, Строс-Кану прыйшлося падаць у адстаўку за 2 месяцы да заканчэння тэрміну яго паўнамоцтваў кіраўніка МВФ, адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах Францыі 2012 года, а таксама выплаціць «згвалтаванай» пакаёўцы 1,5 мільёна. Не прайшлі міма падзеі і мастакі. На гэтым малюнку Строс-Кан спрабуе зацягнуць у ложак Марыяну — сімвал Францыі.

photo_2025_09_09_13_56_07.jpg

Ну і, нарэшце, нядаўні скандал са справай Эпштэйна, якому «Новы Час» прысвяціў асобную падборку карыкатур. 

Глядзіце таксама

Як бачым, сексуальныя скандалы ў палітыцы звычайная справа, але лепей, вядома, у іх не трапляць.