Францыя напярэдадні хаосу. Дасье ў карыкатурах

Зацяжны палітычны тупік у Францыі роўна праз тыдзень пагоршыцца пасля амаль непазбежнай адстаўкі ўрада. За падзеямі сочаць і карыкатурысты.

Перадумовы крызісу наступныя: у адказ на перамогу ўльтраправых на выбарах у Еўрапарламент у чэрвені 2024 прэзідэнт Францыі абвясціў аб роспуску Нацыянальнага сходу — ніжняй палаты парламента. У выніку на выбарах перамаглі яго апаненты — картэль левых партый. Аднак прэзідэнт пачаў фармаваць тэхнічныя кабінеты без апоры на парламенцкую большасць. Усе ўрады былі не даўгавечнымі. Так ці інакш, французам гэта не спадабалася, аб чым сведчаць карыкатуры. На гэтым малюнку Макрона параўноўваюць з каралевай Марыяй-Антуанетай, якая ігнаравала патрабаванні народа.

photo_2025_08_31_20_53_08.jpg

Новае прадстаўленне палітычнага цырка пачнецца праз тыдзень, 8 верасня. У гэты дзень ніжняя палата французскага парламента павінна вынесці вотум даверу ці недаверу кабінету Франсуа Байру. Ніхто не сумняваецца, што дэпутаты вынесуць вотум недаверу, што ўжо ілюструюць карыкатурысты.

photo_2025_08_31_20_53_10.jpg

Байру раздражняе дэпутатаў не толькі таму, што ён марыянетка Макрона, які не мае падтрымкі дэпутатаў. Франсуа Байру хоча зэканоміць каля 44 мільярдаў еўра за кошт адмены двух дзяржаўных святаў — Дзень перамогі ў Еўропе і панядзелак пасля Вялікадня. Плюс замарозіць індэксацыю пенсій і сацвыплат. Ідэя абурыла многіх у Францыі. На гэтай карыкатуры прэм'ер папярэджвае, што бюджэт будзе не ўсім.

photo_2025_08_31_20_53_12.jpg

Калі Байру прайграе на галасаванні 8 верасня, ён павінен пайсці ў адстаўку разам з усім сваім урадам. Гэтак жа як да яго сышоў у адстаўку ўрад Мішэля Барнье, а яшчэ да яго — кабмін на чале з Габрыэлем Аталем. Новага прэм'ера, якога можа прызначыць Макрон, відавочна чакае падобны лёс. 67% французаў выступаюць супраць партыі Макрона. На гэтым малюнку ў стылі папулярнага коміксу Тынтын людзі праганяюць гаранта.

photo_2025_08_31_20_53_14.jpg

Лагічна ўзнікае пытанне аб адстаўцы прэзідэнта, што можа перазагрузіць сітуацыю. Але мала хто верыць, што Макрон сам развітаецца з уладай. Адным словам, усё ідзе да таго, што будзе прызначаны трэці прэм'ер за год. Аднак адсутнасць падтрымкі дэпутатаў зробіць яго мандат прэм'ера бессэнсоўным. Да таго ж час гуляе супраць французскай эканомікі. Акцыі французскіх банкаў ужо ўпалі на фоне палітычнай сітуацыі. Праблемы французскай эканомікі — тэма дадзенай карыкатуры.

photo_2025_08_31_20_53_16.jpg

Увогуле сітуацыя непрадказальная. Застаецца дадаць, што расійскі афіцыёз не выключае, што Макрон можа паспрабаваць адцягнуць увагу соцыума за кошт правакацыі ва Украіне. Зрэшты, самі французы ў такі варыянт не вераць. На гэтай карыкатуры Макрон спрабуе фліртаваць з рускім мядзведзем, які пажырае Украіну.

photo_2025_08_31_20_53_18.jpg