«Забойства Кірава» па-амерыканску. Дасье ў карыкатурах

Кансерватыўны палітычны актывіст Чарлі Кірк быў забіты 10 верасня падчас мітынгу ў кампусе Універсітэта Юта Вэлі. Дональд Трамп выкарыстаў забойства Кірка, каб узмацніць ціск на сваіх апанентаў. Паглядзелі, як гэтая тэма асвятлялася карыкатурыстамі.

Тое, што адбываецца ў ЗША, мімаволі прымушае ўспомніць як забойства Кірава было пададзена Сталіным як акт тэрарызму, і гэта стала падставай для махавіку «вялікага тэрору» 1930-х гадоў.

Такім чынам, 10 верасня 2025 года амерыканскі правы палітычны актывіст і радыёвядоўца Чарлі Кірк быў забіты маладым леварадыкалам падчас выступу перад студэнтамі ў штаце Юта. Падзея шакавала кансерватыўную Амерыку. На гэтай карыкатуры аднаго з кансерватыўных медыя Чарлі Кірк сыходзіць з жыцця, у той час як яго прыхільнікі абяцаюць ніколі не забываць пра нябожчыка.

photo_2025_09_21_14_29_52.jpg

Левая прэса ў сваю чаргу звяртала ўвагу, што Чарлі Кірк, быўшы кансерватарам, выступаў за свабодны продаж зброі. У многім дзякуючы такім правілам яго забойца мог спакойна дастаць стрэльбу. На гэтай карыкатуры дзеці-ахвяры папярэдніх масавых забойстваў у Штатах, іранізуюць над Чарлі, якога забіла сістэма, заўзятым адвакатам якой ён быў.

photo_2025_09_21_14_29_54.jpg

Пасля забойства Чарлі Кірка барацьба з палітычным гвалтам і «мовай варожасці» з боку радыкальна-левых стала навязлівай ідэяй Трамп. Прэзідэнт ужо заявіў, што прызнае амерыканскі рух антыфашыстаў «Антыфа» тэрарыстычным і прыгразіў расследаваннямі тым, хто яго фінансуе. Левая прэса ў адказ актыўна параўноўвае Трампа з фашыстам.

photo_2025_09_21_14_29_56.jpg

Наступнай гучнай падзеяй стала адхіленне з эфіру вядучага Джымі Кімела за іранічныя каментары наконт забойства Чарлі Кірка. Канал ABC пайшоў на такі крок з-за ціску адміністрацыі Трампа. Аднаму з карыкатурыстаў гэта нагадала вядомы сюжэт часоў сярэднявечча.

photo_2025_09_21_14_29_58.jpg

Дасталася і знакамітаму мультсерыялу «Паўднёвы парк». Яго студыя абвясціла аб адмене ўсіх запланаваных паўторных паказаў эпізоду Got a Nut. У гэтым выпуску персанаж Эрык Картман парадзіруе Кірка. Такое рашэнне рушыла ўслед за анлайн-кампаніяй з патрабаваннем забараніць «Паўднёвы парк» і абвінавачваннямі шоў у распальванні нянавісці.

photo_2025_09_21_14_30_01.jpg

Хутчэй за ўсё кампанія супраць апанентаў Трампа працягнецца. Між тым, Амерыканскі саюз абароны грамадзянскіх свабод (ACLU) ужо раскрытыкаваў адміністрацыю Трампа за дзеянні, «горшыя за макартызм». Тое, што адбываецца ў ЗША, паспрабаваў графічна прадставіць адзін з мастакоў. На яго малюнку сцяг ЗША ў памяць аб забітым Чарлі Кірку спушчаны адначасова са сцягам у памяць аб свабодзе слова.

photo_2025_09_21_14_30_04.jpg