З Крымінальнага кодэкса прыбяруць артыкул за абразу: што будзе з тымі, хто ўжо сядзіць

З новага Крымінальнага кодэкса выключаная крымінальная адказнасць за абразу, а таксама за распаўсюд порна — праўда, з агаворкамі.

1493307558_0_288_4288_2721_600x0_80_0_0_7181777987f2d6f9eade0d37f10d8516.jpg

Закон уступіць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання, таму ўжо з красавіка асуджаныя па гэтым артыкуле могуць быць вызваленыя ад крымінальнай адказнасці. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам агенцтва «Мінск-Навіны» выказала адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Кацярына Галімская.
Нагадаем, артыкул "абраза" ў ранейшай рэдакцыі КК караўся адным з варыянтаў пакарання: штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.
— Калі ў законе адмяняецца крымінальная адказнасць за абразу, то з моманту ўступлення ў сілу дакумента такі від злачынства ўжо не лічыцца ім. Адпаведна, ужо з красавіка 2021 года асуджаныя паводле артыкула 189 КК могуць быць вызваленыя ад крымінальнай адказнасці — сказала Кацярына Галімская.
Па словах адваката, асуджаны грамадзянін можа звярнуцца з заявай аб пераглядзе крымінальнай справы і быць вызвалены ад пакарання. Рашэнне прымае суд.
На маю думку, такія змены ў Крымінальны кодэкс патрабаваліся даўно — лічыць Галімская. — У сувязі з развіццём глабальнай сеткі Інтэрнэт грамадзяне атрымалі больш магчымасцяў публічна выказваць сваё меркаванне. Не сакрэт, што часцяком па няведанні занадта эмацыйныя дыскусіі маглі прывесці чалавека да крымінальнай адказнасці. Разам з тым дзеянне не носіць грамадска небяспечнага характару, таму ўжыванне пакарання ў адпаведнасці з нормамі КаАП (артыкулу 9.3-штраф да 20 базавых велічынь) будзе належнай мерай за абразу.
Адвакат звярнула ўвагу на тое, што ў Крымінальным кодэксе застаюцца арт. 188 («Паклёп»), 368 («Абраза Прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 391 КК («Абраза суддзі або народнага засядацеля»). Напрыклад, за паклёп могуць пакараць штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў. Суддзя можа прызначыць арышт або абмежаваць свабоду на тэрмін да 3 гадоў.
Паводле the-village.me