Пасля сутак на волю не выйшаў дацэнт Полацкага ўніверсітэта Віктар Якубаў
Той самы, якога затрымалі ў Наваполацку разам з Дзедам Марозам.
Дацэнта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, гісторыка Віктара Якубава, павінны былі выпусціць учора пасля сутак, але не выпусцілі, паведамляе «Белсат». Прычыны і месцазнаходжанне выкладчыка пакуль невядомые.
Віктар Якубаў быў затрыманы 20 снежня разам з Дзедам Марозам пасля дзіцячага свята ў Наваполацку. Трое сутак ён правёў у ІЧУ, пасля чаго адбыўся суд. Спачатку суддзя не ўбачыў падстаў для прысуду па артыкуле 23.34 і адправіў справу на дапрацоўку. Але 5 студзеня, па выніках паўторнага пасяджэння, суткі Віктар Якубаў усё ж атрымаў.