Беларусь атрымала ад РФ ядзерныя боегалоўкі, але выкарыстаць іх не атрымаецца — Буданаў

Кірыла Буданаў, начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, распавёў, што ўжо азнаёміўся з «вельмі непрыемнымі для Беларусі дакументамі», а менавіта з арыгіналамі аб выніках навучання.

a1d6066cc03111f682dbcd9447c144c5_1024x768.jpg

Днямі Расія паставіла ў Беларусь першыя ядзерныя боегалоўкі, але выкарыстаць іх не атрымаецца. Пра гэта заявіў Кірыла Буданаў у інтэрв'ю журналістцы Наталлі Масейчук. Поўная версія праграмы «Масейчук+» выйдзе ў сёння ўвечары, 1 верасня. 

Кіраўнік галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыла Буданаў у размове з журналісткай закрануў і пытанне ядзернай зброі:

«Гэта сродак ядзернага стрымлівання і сродак падвышэння ставак. Дарэчы, што тычыцца ядзернай зброі Беларусі, то першыя боегалоўкі былі пастаўленыя літаральна днямі. Перад гэтым былі праведзены маштабныя трэніроўкі з ядзернымі трэнажорамі», — сказаў кіраўнік украінскай выведкі.

Буданаў таксама паведаміў, што ўжо азнаёміўся з «досыць непрыемнымі для Беларусі дакументамі», а менавіта з арыгіналамі дакументаў па выніках навучання. 

Глядзіце таксама

Галоўны разведчык Украіны растлумачыў, чаму лічыць выкарыстанне ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі «вялікай геапалітычнай гульнёй».

«Расійскае 12-е галоўнае ўпраўленне — гэта ўпраўленне, якое адказвае за гэтыя сродкі, напісала, што паводле вынікаў трэніровак з ядзернымі трэнажорамі для сістэмы «Іскандэр», якія ў невялікай колькасці знаходзяцца ў Беларусі, прызнана, што Беларусь цалкам не падрыхтаваная да выкарыстанне такой зброі. Пры гэтым беларусы паказалі максімальна высокі вынік у валоданні тэхнікай тыпу «Точка У», — рэзюмаваў кіраўнік украінскай разведкі.

Глядзіце таксама

Нагадаем, у канцы сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што мае намер размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю — нібыта, пра гэта яго асабіста прасіў Аляксандр Лукашэнка. Тады ж было абвешчана, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча ядзернай зброі. Праз некаторы час Пуцін удакладніў, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі «ідзе згодна з планам».

А 25 траўня міністры абароны Расіі і Беларусі падпісалі дакументы аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. У наступным месяцы Пуцін заявіў, што частка ядзернай зброі РФ ужо знаходзіцца ў Беларусі.

У канцы чэрвеня Лукашэнка таксама пацвердзіў, што «большая частка» расійскай ядзернай зброі, якую плануецца перамясціць у Беларусь, ужо знаходзіцца ў краіне.

Глядзіце таксама

22 ліпеня ва ўпраўленні разведкі Міністэрства абароны ЗША (Defence Intelligence Agency) адзначылі, што «няма падставаў сумнявацца», што Расія, як заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, сапраўды размясціла ў Беларусі тактычную ядзерную зброю. 

Гэта ж у канцы жніўня пацвердзіў і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда: Расія перадае Беларусі ядзерную зброю малой далёкасці. Паводле яго слоў, гэты крок РФ зменіць архітэктуру бяспекі рэгіёну і ўсяго ваеннага альянсу NATO.


Глядзіце таксама

Паводле 1plus1.uawww.radiosvoboda.orgwww.polskieradio.pl