Уцячы з Беларусі за любую цану

Усё больш беларусаў, каб атрымаць права на пражыванне ў Еўрасаюзе, прадстаўляюцца ахвярамі палітычных рэпрэсій. Усё больш беларусаў шукае шчасця за мяжой. Каб атрымаць права на пражыванне ў Еўрасаюзе, некаторыя прадстаўляюцца ахвярамі палітычных рэпрэсій. Пра гэта піша Анджэй Пачобут.



9d60148b_ac7a_4f01_814d_33a9acde6ac9.jpg

Аўтар распавядае гісторыю Віталя. Ужо некалькі месяцаў разам з сям’ёй ён жыве ў адной з краін ЕС. Калі ён звяртаўся па азыль, то прадставіўся дзеячам АГП якога пераследавала ўлада. Насамрэч, ён быў прыватным прадпрымальнікам і вёў някепскі бізнэс. Выехаў Віталь толькі таму, што адчуваў на радзіме несвабоду і не жадаў такога ж самага лёсу сваім дзецям.

Пасведчанне сябра партыі ў яго сапраўднае. Але праблема ў тым, што ў АГП ён запісаўся толькі дзеля паперкі. Такія выпадкі, калі людзі хочуць купіць пасведчанне сябра апазіцыйнай партыі, пацвярджаюць і беларускія праваабаронцы. Калі атрымаць дакумент у апазіцыі несумленным грамадзянам не ўдаецца, то яны купляюць пасведчанне пра арышт альбо затрыманне ў знаёмых з міліцыі.

Паводле сацыялагічных апытанняў, эміграваць з Беларусі хоча ўсё больш людзей. Улетку мінулага году ахвотных назаўсёды пакінуць радзіму было ажно 41%. “Галоўнай прычынай з’яўляецца кепская эканамічная сітуацыя ў краіне, — тлумачыць выданню сацыёлаг Сяргей Нікалюк. Перад крызісам 2011 году ахвотных пакінуць Беларусь было толькі 20%.

Паводле дадзеных Еўракамісіі, у 2011 годзе палітычнага прытулку ў Еўропе папрасіў 1441 беларус, а гэта на 55% больш, чым годам раней.

radyjo.net