5.01.1919 года Чырвоная Армія заняла Мінск

Яшчэ 3 студзеня Рада БНР прыняла рашэнне аб пераездзе ў Вільню, а пазней у Горадню. Юрыдычна да 5 студзеня Мінск быў сталіцай БНР, якая была абвешчана 25 сакавіка 1918 годa. Рэспубліка праіснавала менш за 1 год.



05b04c27_6b9b_499d_9c15_34ef80b06cf1.jpg

З аднаго боку, яе існаванне падтрымлівалася нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, а з іншага — бальшавікі імкнуліся ўсялякім спосабам уключыць тэрыторыі Беларусі пад свой кантроль. З гэтай мэтай у Смаленску напрыканцы 1918 года быў створаны ўрад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусія.

Рэвалюцыя ў Нямеччыне абумовіла сыход нямецкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.

Гэта паспрыяла таму, што бальшавікі распачалі вайсковую аперацыю па акупацыі тэрыторыі Беларусі, што, дарэчы, і адбылася. 1 і 2 студзеня 1919 года быў агучаны маніфест, згодна з якім ССРБ уваходзіла ў склад РСФСР.

5 студзеня 1919 года Чырвоная Армія без бою заняла Мінск, які стаўся сталіцай Савецкай Беларусі. Яшчэ 3 студзеня Рада БНР прыняла рашэнне аб пераездзе ў Вільню, а пазней у Горадню, дзе знаходзіліся польскія войскі і заставалася там да верасня 1919 года.

У выніку польска-бальшавіцкай вайны 1920 года Мінск быў вызвалены ад Саветаў.

Урад БНР зноў змог перабрацца ў Мінск. Складаныя адносіны з польскімі ўладамі, якія не жадалі прызнаваць суверэнітэт Беларусі, прывяло да ўнутранага расколу ў Радзе. Яна падзялілася на Найвышэйшую Раду БНР і Народную Раду БНР. Найвышэйшую Раду ўзначаліў Язэп Лёсік. Яна выступала за цесную супрацу з Польшчай. Дзейнасць Народнай Рады была забаронена польскімі ўладамі, бо яна бараніла права суверэнітэту Беларусі.

Пасля знішчэння БНР, палітычна тэрыторыя Беларусі аказаліся ў цяжкіх умовах, бо ні Польшча, ні Савецкая Расея не жадалі паўстання сапраўды незалежнай краіны. На жаль, спрэчкі ўнутры нацыянальных сілаў, таксама спрыялі гэтаму, і, як мы бачым, працягваюцца і па сённяшні дзень.

Павал Усаў,radyjo.net