У Севастопалі раскапалі старажытны храм
Маскоўскія і ўральскія археолагі выявілі адно з памяшканняў старажытнага храма падчас раскопак у Крыме — у музеі-запаведніку «Херсанэс Таўрыйскі» у Севастопалі, перадае Радыё Свабода.
Па словах кіраўніка экспедыцыі, загадчыка аддзела «Гарадзішча і некропаль» Станіслава Рыжова, храм існаваў з IV стагоддзя да нашай эры да IV стагоддзя нашай эры
«Падчас працы мы знайшлі адно з памяшканняў, якое раней належала храму», — растлумачыў Рыжоў.
Як паведамляе прэс-служба музея-запаведніка, месца раскопак цяпер даступнае для наведвальнікаў музея.
Пасля анэксіі Крыма Расія ўзяла пад сваю юрысдыкцыю ўсе аб’екты культурна-гістарычнага значэння, размешчаныя на тэрыторыі паўвострава. Кіеў настойвае, што помнікі належаць украінскаму народу і просіць узяць іх пад ахову ЮНЭСКО.
svaboda.org