Тры гады казахстанскаму бунту. Дасье ў карыкатурах

Тры гады таму Казахстан ахапілі масавыя пратэсты такога маштабу, што спатрэбілася ўводзіць войскі АДКБ. Згадваем як падзеі каментавалі карыкатурысты.

Уверцюрай да падзей студзеня 2022-га стаў фінт Назарбаева, які напярэдадні саступіў прэзідэнцкае крэсла экс-прэмхеру Касым-Жомарт Такаеву. Пры гэтым Елбасы пакінуў за сабой пасаду кіраўніка саўбеза — органа, які мог дыктаваць сваю волю ўсёй выканаўчай улады. Таму Такаева першапачаткова разглядалі як назарбаеўскую марыянетку. Тэматычная карыкатура таго часу на гэты конт.

photo_2025_01_20_19_29_28.jpg

2 студзеня 2022 года пасля рэзкага падвышэння коштаў на звадкаваны газ па ўсёй краіне пачаліся стыхійныя пратэсты. Іх удзельнікі перайшлі ад эканамічных патрабаванняў да палітычных. Пратэсты часта набывалі характар масавых беспарадкаў. Паведамлялася пра падпалы ўрадавых будынкаў і марадзёрства. Пры гэтым не ўсе разумелі прыроду таго, што адбываецца. Заходняя прэса лічыла, што бунт накіраваны супраць Назарбаева, што адлюстроўваюць карыкатуры яе мастакоў.

photo_2025_01_20_19_29_30.jpg

Адначасова паступалі дзіўныя навіны аб тым, што пратэсты і перш за ўсё акты гвалту арганізуе адна з фракцый сілавікоў блізкіх да клана Назарбаева. У гэтым рэчышчы пратэсты хутчэй былі фрагментам вайны паміж Такаевым і Назарбаевым, які чамусьці палаяўся з уласным пераемнікам. Прыхільнікам гэтай версіі з'яўляецца казахстанскі мастак, які адлюстраваў паліцыянтаў як фігурантаў актаў гвалту.

photo_2025_01_20_19_29_33.jpg

Неўзабаве ў Казахстане было абвешчана надзвычайнае становішча — спачатку ў некаторых рэгіёнах, потым і па ўсёй краіне. На працягу некалькіх дзён адбываліся адключэнні інтэрнэту, а Касым-Жамарт Такаеў даў праваахоўным органам і арміі загад страляць на паражэнне без папярэджання. Гэта, канешне, адразу спраектавалі на Беларусь, дзе нядаўна таксама адбываліся масавыя антыўрадавыя акцыі.

photo_2025_01_20_19_29_37.jpg

Далей — больш: па запыце прэзідэнта Казахстана была абвешчана аперацыя АДКБ, якая ўключала пераброску ўзброеных сіл Расіі і яшчэ пяці краін. Аперацыя была заяўлена як міратворчая місія па ахове важных аб'ектаў і дапамогі ў падтрыманні правапарадку. Адпраўка войскаў РФ, РБ, Арменіі і іншых краін у Казахстан выклікала шмат іранічных каментараў, у тым ліку і графічных.

photo_2025_01_20_19_29_41.jpg

У выніку сітуацыя нармалізавалася, а партыя Такаева перамагла. Прэм'ер-міністр, дзяржсакратар, спікер ніжняй палаты парламента, восем міністраў былі заменены на людзей, адданых прэзідэнту. Назарбаеў пазбавіўся пасад лідара кіруючай партыі «Нур Атан» і старшыні Савета бяспекі. Іх заняў сам Такаеў. Што да сістэмных рэформаў, то народ іх не дачакаўся. Усё абмежавалася тым, што былі знесены помнікі Назарбаеву, а горад Нурсултан зноў стаў Астаной.

photo_2025_01_20_19_29_44.jpg

Падзеі ў Казахстане адбыліся напярэдадні ўварвання Расіі ва Украіну, адсюль тэорыі аб тым, што лёгкая перамога над казахстанскімі хуліганамі нібыта натхніла Пуціну на агрэсію. Гэтую падтрымлівае адзін з карыкатурыстаў.

photo_2025_01_20_19_29_46.jpg

Цяжка сказаць, наколькі гэтая версія карэктная з улікам таго, што аперацыі кшталту паўнавартаснага ўварвання рыхтуюцца вельмі доўга. Затое няма сумневаў, што казахстанскі бунт паўплываў на планы АГЛ сысці з пасады прэзідэнта на пасаду кіраўніка Усебеларускага народнага сходу. Галоўны ўрок казахстанскага бунту для дыктатараў і аўтакратаў: нават самым блізкім паплечнікам давяраць нельга.