Расійскія дроны — зноў на тэрыторыі NATO. У ЗША ўсё яшчэ сумняюцца, што гэта наўмысна

Не прайшло і тыдня пасля маштабнага залёту расійскіх дронаў у Польшчу, і вось яны зноў там: ў Польшчы і Румыніі. Румынія звяртаецца ў ААН, а дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё сумняецца, што РФ робіць гэта наўмысна. 1299-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота з  hlavnydennik.sk

Фота з  hlavnydennik.sk

Цягам мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 184 баявыя сутыкненні, паведамляе Генштаб УСУ.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 52 атакі расіян у раёнах Уладзіміраўкі, Радзінскага, Мікалаеўкі, Міралюбіўкі, Новаэканамічнага, Лісоўкі, Пакроўску, Зверова, Котліна, Удачнага і іншых.

На Новапаўлаўскім кірунку Сілы абароны Украіны адбілі 41 атаку паблізу Аляксандраграду, Тэрнаў, Уваскрасенкі, Маліеўкі і іншых.

На Сіверскім кірунку расійцы здзейснілі 22 атакі ў раёнах Серабранкі, Грыгораўкі і ў кірунку Ямпалю, Дронаўкт.

На Ліманскім кірунку расійцы атакавалі 16 разоў, спрабуючы прасунуцца ў раёнах Шандрыгалава, Калодзязяў, Грэкаўкі, Зарэчнага.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку адбылося 14 баявых сутыкненняў у раёнах Ваўчанска, Амбарнага, Фыгалаўкі.

На Купянскім кірунку зафіксавана 11 атак расіян у раёнах Мірнага, Стэпавай Навасёлаўкі.

На Тарэцкім кірунку расійцы здзейснілі 10 атак у раёнах Клебан-Быка, Кацярынаўкі, Палтаўкі, Русінага Яру.

* * *?

Расійскія жаўнеры ўсё яшчэ спрабуюць назапашвацца на паўночных ускраінах Купянска, аднак выхад з трубаправода, які выкарыстоўваўся для перамяшчэння асабістага складу ў Купянск, знаходзіцца пад агнявым кантролем украінскіх абаронцаў, паведаміла аператыўна-стратэгічная групоўка войскаў (АСГВ) «Днепр».

У АСГВ «Днепр» удакладнілі, што тры ніткі трубаправодаў з чатырох ужо пашкоджаныя і затопленыя. У горадзе праводзіцца контрдыверсійная аперацыя, вакол горада — пошукава-ўдарныя дзеянні. «З пачатку аперацыі, за два тыдні, страты праціўніка склалі 395 чалавек, з іх 288 — беззваротныя», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней маніторынгавы праект DeepStateзаявіў, што расійцы ў трэці раз пасля выпадкаў каля Суджы і ў Аўдзееўцы выкарыстоўвалі трубы для пранікнення ўдарных груп. 

* * *

У ноч на 13 верасня Расія атакавала Украіну балістычнай ракетай «Іскандэр-М»/KN-23 і 164 ударнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана або падаўлена 137 варожых БПЛА тыпу Shahed, «Гербера» і іншых тыпаў.

За суткі 13 верасня ў Запарожскай, Харкаўскай, Херсонскай і Данецкай абласцях вядома пра 6 загінулых ад расійскіх атак, яшчэ 28 чалавек пацярпелі.

60-гадовы мужчына паранены ў выніку атакі FPV-дронам у адным з пасёлкаў Полагаўскага раёна ў Запарожскай вобласці. Пашкоджаны мікрааўтобус.

На Харкаўшчыне за мінулыя суткі расійскія ўдары прыйшліся па 7 населеных пунктах. Адзін чалавек загінуў, 5 — пацярпелі.

На Херсоншчыне за мінулыя суткі з-за расійскай агрэсіі 1 чалавек загінуў, яшчэ 8 – атрымалі раненні. Расійцы пашкодзілі 2 шматпавярхоўкі і 38 прыватных дамоў.

У Данецкай вобласці за 13 верасня расійцы забілі 4 жыхароў у Канстанцінаўцы, яшчэ 14 чалавек у вобласці за суткі атрымалі раненні.

Сілы спецыяльных аперацый і сілы беспілотных сістэм уразілі ў ноч на 14 верасня адзін з найбуйнейшых НПЗ Расіі «Кірышынефтэоргсінтэз» ў Ленінградскай вобласці. Гэты нафтаперапрацоўчы завод з'яўляецца адным з лідараў у РФ па аб'ёмах перапрацоўкі нафты, якая складае каля 20 млн тон у год.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведаміла, што нанесла ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе Башнафта-Новойл ў сталіцы Башкартастана, расійскай Уфе. Паводле інфармацыі, пасля ўдару дронаў-камікадзэ на тэрыторыі аб'екта прагрымелі магутныя выбухі, якія выклікалі маштабны пажар. Папярэдне ўстаноўлена, што сярод найбольш пашкоджаных участкаў завода апынулася вакуумная калона першаснай перапрацоўкі нафты.

* * *

547372777_1138938245085919_1720288917725748573_n.jpg

* * *

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё назваў непрымальным уварванне расійскіх дронаў у паветраную прастору Польшчы, аднак сумняваецца, што РФ наўмысна накіравала іх на польскую тэрыторыю, паведамляе Reuters.

«Няма ніякіх сумневаў: дроны былі запушчаныя наўмысна. Пытанне ў тым, ці былі дроны нацэленыя канкрэтна на Польшчу», — сказаў ён.

Рубіё заявіў, што калі дроны былі нацэленыя на Польшчу, і «доказы прывядуць нас да гэтай высновы, то, відавочна, гэта будзе крокам, што вядзе да сур'ёзнай эскалацыі».

«Мы хацелі б атрымаць усе факты і пракансультавацца з нашымі саюзнікамі, перш чым рабіць канкрэтныя высновы», — адзначыў дзяржсакратар.

Нагадаем, у ноч на 10 верасня падчас атакі Расіі на Украіну мінімум 19 расійскіх беспілотнікаў увайшлі ў паветраную прастору Польшчы з боку Украіны і Беларусі. Фрагменты расійскіх дронаў былі знойдзены ў 17 населеных пунктах на тэрыторыі пяці ваяводстваў Польшчы, больш за ўсё – 10 – у Люблінскім ваяводстве. Паўночнаатлантычны Альянс вырашыў пачаць аперацыю пад назвай Eastern Sentry для ўмацавання свайго ўсходняга флангу.

* * *

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях Украіны Кіт Келаг не лічцць выпадковасцю атаку расійскіх дронаў на тэрыторыю Польшчы. Пра гэта ён заявіў на 21-й штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES).

«Заляцела 19 дронаў — гэта не можа быць выпадковасцю. Можа быць адна памылковая мэта, можа дзве, але не 19», — адзначыў Келог.

На думку Келага, расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін «дзейнічае мэтанакіравана, ён пасылае сігнал і хоча пачуць адказ — ці можа ён яшчэ далей зрушыць мяжу (сваіх магчымых дзеянняў)». «Вы ўжо бачылі гэтае кіно ў Еўропе. Памятаеце, калі Чэмберлен сказаў, што прынёс мір Еўропе, і што было далей», — дадаў генерал, намякаючы на згоду Еўропы на кампрамісы з Гітлерам.

«Калі мы не ўлічым урокі гісторыі, то мы будзем рухацца да трэцяй сусветнай вайны», — рэзюмуе Келаг.

* * *

Увечары 13 верасня Румынія і Польшча абвясцілі паветраную трывогу праз пагрозу расійскіх ударных дронаў. Беспілотнікі заляцелі на тэрыторыю абедзвюх краін NATO.

Да вечара 13 верасня інспекцыя надзвычайных сітуацый Румыніі накіравала папярэджанне для паўночнай часткі павета Тулча «аб імавернасці падзення аб'ектаў з паветранай прасторы».

Тая ж самая сітуацыя адбылася і ў Польшчы: паветраная трывога была абвешчаная на ўсходзе Польшчы.

Міністр замежных спраў Румыніі Оана Цою распавяла пра намер падняць на пасяджэнні Генасамблеі ААН пытанне правакацый РФ з дронамі. Цою падкрэсліла, што такія дзеянні Расіі з'яўляюцца непрымальнымі і неразумнымі.

У гэтым кантэксце Цою заклікала як мага хутчэй прыняць новы пакет санкцый супраць РФ.