Яшчэ ў адным украінскім музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў (фота)

Калекцыя Уладзімір-Валынскага гістарычнага музея папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. Для захоўвання музей атрымаў шэўрон байца Атраду «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь».

klm7vtdjo3y.jpg


Адбылося гэта ў межах праекту па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, экспанатаў беларускіх добраахвотнікаў. 

wtn56rrcu4o.jpg

Арганізатарам праекту з’яўляецца Грамадскі сектар Атраду «Пагоня». 

6zdg85qepzw.jpg

Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Ковельскім гістарычным ды Валынскім краязнаўчым музеях.
Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду «Пагоня»