Расія пачала пастаўкі электраэнергіі на Данбас

Расійскі ўрад вырашыў забяспечыць бесперабойнымі пастаўкамі электраэнергіі непадкантрольныя Кіеву раёны Луганскай вобласці, электразабеспячэнне якіх было цалкам спынена ў ноч на аўторак.

фота: bbc.com

фота: bbc.com

Паўнамоцны прадстаўнік Расіі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Барыс Грызлоў заявіў, што рашэнне аб пастаўках электрычнасці прынята «ў рамках гуманітарнай падтрымкі».
У Кіеве называюць прычынай адключэння назапашаныя даўгі.
«Для жыхароў Данбаса ва ўмовах свядомай эканамічнай блакады з боку Украіны адсутнічае магчымасць для аплаты электраэнергіі», — цытуе Грызлова Інтэрфакс.
Крэмль назваў адмову Украіны забяспечваць электраэнергіяй непадкантрольныя тэрыторыі парушэннем мінскіх пагадненняў.
«Абясточванне Луганскай вобласці — гэта яшчэ адзін крок на шляху адрыньвання Украінай ад сябе тэрыторый», — заявіў у аўторак прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
nn.by