ФРГ. Французская мова стане дзяржаўнай

Французская мова набудзе дзяржаўны статус у адной земляў ФРГ. Гэта невялікая зямля Саарлэнд, дзе рэгіянальны ўрад вырашыў правесці адпаведную моўную рэформу. На першы погляд, яна нічога асаблівага не зменіць.



karte_1_199.gif

Саарлэнд

Практычна ўсе жыхары краю з-за суседства з Францыяй і так някепска размаўляюць па-французску. Адзінае, што цяпер дыплом аб веданні французскай мовы будзе абавязкова патрэбны для працы ў мясцовай адміністрацыі.

Між тым, нямецкія нацыяналісты ўспрынялі навіну як замах на дзяржаўнае адзінства Германіі. Таксама тут не забыліся, што Саар да 1957 года фактычна належаў Францыі, і ў Парыжы дасюль з настальгіяй узгадваюць пра тыя часы, шчодра фінансуючы культурныя ўстановы ў Саарланде.

Калі верыць нямецкім правым, над германскім федэралізмам навісла пагроза. Выхад з гэтай сітуацыі можа быць толькі адзін — трэба пазбавіць рэгіёны права самастойна праводзіць культурна-адукацыйную палітыку.

У сваю чаргу, эксперты пішуць, што моўная рэформа — лагічны адказ на эканамічную сітуацыю. У маленькім Саары працы не шмат, а каб працаваць у суседняй Францыі, трэба ведаць французскую мову. На думку большасці, Саар як быў, так і застанецца нямецкім, хаця б таму, што тут жывуць толькі этнічныя немцы.

Паводле нямецкай прэсы