Немцы хочуць фінансаваць мэмарыял у Трасцянцы

У Нямеччыне збіраюць 1 мільён еўра на будаўніцтва мемарыялу ў былым лагеры смерці Трасцянец.



68b210e4_4df1_43da_9402_46c63bb7df41.jpg

Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр (МАЦ) збірае 1 млн. еўра на будаўніцтва мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагеру смерці Трасцянец, паведаміў дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёханэса Раўа Віктар Балакіраў.

Паводле яго слоў, першыя ахвяраванні па 25 тыс. еўра паступілі ад гарадскіх адміністрацый Берліна, Кёльна, Дзюсельдорфа, Гамбурга, Брэмена і Франкфурта-на-Майне. Менавіта з гэтых гарадоў у 1941–1942 гадах у лагер смерці Трасцянец былі дэпартаваныя тысячы людзей. У сваю чаргу, нямецкі фонд "Бітэ" абавязаўся падвоіць суму, якую збяруць гарады. Такім чынам, на рахунку цэнтру ўжо 300 тыс. еўра.

Чарговыя 200 тыс. эўра, адзначыў Балакіраў, гатовы перадаць Народны звяз Нямеччыны па доглядзе ваенных пахаванняў. Дортмундскі МАЦ плануе папрасіць Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выдзеліць астатнюю суму ў 500 тыс. еўра.

Дырэктар Мінскага МАЦ падкрэсліў, што нямецкі бок мае намер узяць удзел у фінансаванні сумеснага праекту мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагеру смерці Трасцянец. Існуюць два незалежныя праекты мемарыялізацыі тэрыторыі гэтага гістарычнага месца. Першы прадугледжвае стварэнне комплексу непасрэдна на тэрыторыі былога лагеру смерці. Другі прадугледжвае стварэнне мемарыялу ва ўрочышчы Благоўшчына блізу Трасцянца. 

radyjo.net