Беласток адмаўляецца ад беларускай філалогіі
Надалей невядомая будучыня Кaфедры белaруcкай філалогіі ва Універсітэце ў Белaстоку. Нагадаем, што па рашэнні ўлaдаў факультэта, у гэтым годзе не будзе набору на першы курс.
Прычына — малaя колькасць жадаючых вучыцца на кафедры. Супраць рашэння ўлaдаў універсітэту свой пратэст выказалі дзве белaрускія арганізацыі з Белaсточчыны. Па слoвах загадчыцы кафедры, прафесара Галіны Тварановіч, пакуль што няма радасных навін адносна будучыні.