Беларусы ў Ніцы паказалі рэчаіснасць пратэстаў у перфомансе «сцяна плачу»
Мэта акцыі — паказаць, што адбываецца ў Беларусі.
Беларусы Ніцы, што ва Францыі, зладзілі акцыю «сцяна плача», каб паказаць усяму свету, што зараз адбываецца ў нашай краіне.
Беларусы разыгралі перфоманс, адна частка ўдзельнікаў грала пратэстоўцаў, другая - АМАП. У перфомансе разыгрываецца сцэна разгону мірнай дэманстрацыі, збіцця пратэстоўцаў і нанясення АМАПам пазначак фарбай на спіны затрыманым.