СПА і РЭБ: Германія разглядае спіс патрэбаў Украіны

Пакуль Дональд Трамп кажа, што «дапамагае» Украіне, некаторыя займаюцца гэтай дапамогай у матэрыяльным выразе. СМІ атрымалі спіс таго, што Украіна можа атрымаць ад Германіі — у асноўным, для абароны свайго неба. Ідуць1230-я суткі вайны РФ супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота: Генштаб УСУ

Фота: Генштаб УСУ

За мінулыя суткі ва Украіне зафіксавана 184 баявыя сутыкненні, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 7 ліпеня.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 60 атак расіян у раёнах Разіна, Луча, Котліна, Новасергіеўкі, Палтаўкі, Мірнага, Лісоўкі, Зверава, Удалага і іншых.

На Ліманскім кірунку расійцы атакавалі 30 разоў, спрабуючы прасунуцца ля Грэкаўкі, Серабранкі, Карпаўкі, у напрамках Новага Свету і Торскага.

На Паўночна-Слабажанскім (Курскім) і Паўднёва-Слабажанскім (Харкаўскім) кірунках за мінулыя суткі адбылося па 24 боесутыкнення на кожным.

На Новапаўлаўскім кірунку сілы абароны адбілі 20 штурмаў расіян паблізу Васкрасенкі, Шаўчэнкі, Запарожжа, Зоркі, Мірнага, Навасёлкі і ў бок Новапаўлаўкі.

На Северскім кірунку расіяне 9 разоў атакавалі пазіцыі УСУ паблізу Рыгараўкі, Серабранкі, Івана-Дар'еўкі.

* * *

Украінскія войскі нядаўна прасунуліся ў раёне Баравой, а расійскія — у раёне Новапаўлаўкі, піша амерыканскі Інстытута вывучэння вайны (ISW).

ISW атрымала геалакацыйныя даныя, якія паказваюць, што ўкраінскія войскі нядаўна прасунуліся ва ўсходняй частцы Новаегораўкі, на паўднёвы ўсход ад Баравой.

Геалакацыйныя кадры паказваюць, што расійскія войскі паднялі сцяг у Паддубным, на поўдзень ад Новапаўлаўкі. Паводле звестак Міністэрства абароны РФ, расійцы захапілі населены пункт.

Згодна з непацверджанымі заявамі расійскіх прапагандыстаў, войскі РФ прасунуліся на паўночны ўсход ад Мірнага і ў яго межах, а таксама на захад ад Зоркі.

На астатніх кірунках ISW не фіксуе прасоўвання расійцаў.

* * *

У ноч на 7 ліпеня аналітычны праект DeepState паведаміў аб акупацыі войскам РФ двух населеных пунктаў у Запарожскай і Данецкай абласцях. Расійцы акупавалі Лабкова ў Запарожскай вобласці і Паддубнае ў Данецкай вобласці. Акрамя таго, па даных DeepState, расійцы прасунуліся каля Стэпавага Запарожскай вобласці і Роўнаполя Данецкай вобласці.

* * *

У ноч на 7 ліпеня Расія атакавала Украіну 105 сродкамі паветранага нападу: 4-ма зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300/400 і 101-м ударным БПЛА.

СПА абясшкодзіла 75 дронаў, 58 былі збітыя агнявымі сродкамі, 17 —лакацыйна страчаныя/задушаныя РЭБ.

У выніку расійскай дронавай атакі ў ноч на 7 ліпеня ў Адэсе адзін чалавек загінуў. Зафіксаваныя разбурэнні грамадзянскай інфраструктуры. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адэскай вобласці Алег кіпер.

Раніцай 7 ліпеня расійскія войскі ўдарнымі дронамі атакавалі Харкаў. У Шаўчэнкаўскі раёне горада гарэлі кватэры на 8 паверсе жылога 9-павярховага дома. У Слабадскім раёне было трапленне па тэрыторыі дзіцячага садка і гандлёвага аб'екта. Пацярпелі 27 чалавек, сярод пацярпелых ёсць дзеці.

У ноч на 7 ліпеня Кіеў зноў знаходзіўся пад варожым ударам. Паводле папярэдніх звестак, абышлося без пацярпелых, але ёсць разбурэнні.

* * *

517165489_1085242560455488_7005722835885272535_n.jpg

* * *

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі заявіў, што «шмат дапамагае» Украіне. На пытанне пра тое, чаму б яму не дапамагаць Украіне так, як ён дапамагае Ізраілю, ён адказаў: «Я дапамагаю Украіне, я шмат дапамагаю ёй».

Амерыканскі лідар таксама пракаментаваў апошнюю тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім: «Думаю, гэта была добрая размова». І ў гэтай сувязі паўтарыў, што быў вельмі расчараваны размовай з расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным.

* * *

Пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Украіне Кіт Келаг плануе на гэтым тыдні наведаць Рым, каб сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і прыняць удзел у канферэнцыі па аднаўленні Украіны, піша Kyiv Post.

Келаг будзе часткай амерыканскай дэлегацыі на канферэнцыі, якую 10 і 11 ліпеня прыме прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мэлані.

На канферэнцыі таксама плануюць прысутнічаць прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск і іншыя сусветныя лідары. Пакуль невядома, ці далучацца да Келага іншыя чальцы кабінета Трампа.

* * *

Bild апрылюдніла «непублічны» пералік узбраення, якое Украіна хацела б атрымаць ад Германіі ў якасці вайсковай дапамогі.

Нагадаем, Германія афіцыйна не публікуе інфармацыю аб новых пастаўках зброі Украіне. Кіеў таксама не раскрывае даныя аб атрыманай нямецкай дапамозе. Выданне атрымала спіс, які ўкраінскі бок нібыта перадаў нямецкаму з канкрэтным запытам на ўзбраенне. У ім тры катэгорыі: супрацьпаветраная абарона, браняваныя транспартныя сродкі і сродкі РЭБ.

Паводле спісу, Украіна зацікаўлена ў чатырох новых устаноўках СПА тыпу IRIS-T, кіраваных ракетах для IRIS-T, зенітных боепрыпасах для процідзеяння расійскім дронам, GPS-глушыльніках для процідзеяння дронам, а таксама мабільных наземных радарах для назірання і навядзення на мэты.

Таксама Украіна просіць даць абароненыя ад мін аўтамабілі і гусенічныя машыны ў розных мадыфікацыях, машыны размінавання і інжынерныя танкі тыпу WiSENT.

Ваенныя крыніцы і прадстаўнікі прамысловасці пацвердзілі выданню існаванне адпаведнага спісу, але Міністэрства абароны Германіі не адказала на запыт выдання «з меркаванняў ваеннай бяспекі».

Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус у чэрвені заявіў, што нямецкі бок надасць Украіне дадатковую ваенную дапамогу на суму 1,9 мільярда еўра.