Крызіс лейбарыстаў. Дасье ў карыкатурах
Праз год пасля трыумфальнага вяртання брытанскіх лейбарыстаў ва ўладу іх цяперашнія рэйтынгі абяцаюць ім поўны правал на наступных выбарах. Паглядзелі, як на гэты працэс рэагавалі карыкатурысты.
Новы прэм'ер Кір Стармер атрымаў у спадчыну краіну ад кансерватараў. Яны кіравалі больш за 13 гадоў, за якія Брытанія перажыла цэлую чараду крызісаў — ад фінансавага да кавіднага і палітычнага. Таму лейбарысты вярнуліся ва ўладу не проста трыумфальна, а супер трыўмфальна. Аптымізм тых дзён перадаюць тагачасныя карыкатуры.

Але адна справа — падняцца на хвалі незадаволенасці ранейшай уладай, іншая — утрымацца на гэтай вышыні. Краіна жыве не па сродках і грошай у казне няма. Брытанская эканоміка стагнуе і ледзь прырастае на 1% за год. Калі не скарачаць выдаткі, то застаецца адзін рэцэпт — павышаць падаткі. Ні разу ў гісторыі такія рашэнні не вялі да росту рэйтынгаў. Акрамя таго, як часта бывае, напярэдадні выбараў лейбарысты шмат паабяцалі, а потым пра свае абяцанні забыліся. Сёння з гэтага факта здзекуецца газета The Guardian. На малюнку яе карыкатурыста, задзімаючы свечку на святочным торціку, прэм'ер заадно спаліў і перадвыбарныя абяцанні Лейбарысцкай партыі.

А тут з’явіўся яшчэ адзін негатыўны фактар па імені Дональд Трамп, які вярнуўся да ўлады. Амерыканскі прэзідэнт пачаў гандлёвую вайну з усім светам і вырашыў зэканоміць на абароне Еўропы, што запатрабавала ад Брытаніі дадатковых выдаткаў на абарону. Пры гэтым спробы Лондана дамовіцца з новай амерыканскай адміністрацыяй не атрымліваюцца, паколькі Трамп ігнаруе брытанскіх візаві. Тэматычная карыкатура аднаго з брытанскіх графікаў.

Пры гэтым, паводле статыстыкі, нельга сказаць, што ўсё так кепска. Перадвыбарныя абяцанні скараціць іміграцыю, злачыннасць і час чакання прыёму ва ўрача паступова рэалізуюцца, павялічаны расходы на інфраструктурныя праекты і жыллё. Але данесці інфармацыю да грамадства атрымоўваецца дрэнна. Многія лічаць, што збольшага ў гэтым вінаваты сам Стармер, які мае рэпутацыю маркотнага функцыянера і млявага камунікатара. Не выпадкова газета The Guardian выйшла з недвухсэнсоўным пасланнем: «Лейбарысты маюць патрэбу ў лідары — замест Стармера, прэм'ера-невідзімкі».

Нарэшце Стармер зараз вымушаны змагацца не толькі з апазіцыяй — кансерватарамі і вельмі правай партыі Reform UK Найджэла Фараджа, але і са смутай ва ўласных шэрагах у асобе фракцыі левых. Пры гэтым частка з левых франдзёраў не супраць перабегчы ў праект былога лідара Лейбарысцкай партыі Брытаніі Джэрэмі Корбіна, які анансаваў стварэнне новай левай партыі. Газета The Times параўноўвае новы праект Корбіна з адраджэннем папулярнага гурта «Аазіс», а самога правадыра левакоў выяўляюць як фронтмена новай рок-групы.

На гэтым фоне адна добрая навіна для лейбарыстаў — апазіцыя ў выглядзе торы ў незайздросным становішчы. Згодна з апытаннямі, рэйтынг кансерватараў не перавышае 15%. Акрамя таго ў гістарычнай перспектыве ў лейбарыстаў праблемы сярэдняй цяжкасці. Яны ж кіравалі пакуль толькі адзін год з пяці адпушчаных ім гадоў ва ўладзе. Аднак атмасфера свята ўсё роўна не вясёлая. Брытанскі часопіс The Week называе юбілей праўлення Кіра Стармера «Няшчаснай гадавінай».
