Ёсць такая партыя — партыя Ілана Маска! Дасье ў карыкатурах

Амерыканскі мільярдэр і вынаходнік Ілан Маск абвясціў аб стварэнні ў ЗША новай палітычнай партыі пад назвай «Амерыка». Якія шанцы ў новай фармацыі? Вось што на гэты конт думаюць карыкатурысты.

«Сёння створана партыя "Амерыка", каб вярнуць вам свабоду», — напісаў Маск пасля ўстаноўчай сустрэчы. Насуперак пафасу пакуль многія ставяцца да ідэі асцярожна. Уключаючы некаторых мастакоў, якія іранічным чынам выяўляюць Маска ў ролі выратавальніка Амерыкі.

photo_2025_07_20_11_52_39.jpg

Пры гэтым запыт на трэцюю партыю ў ЗША, трэба канстатаваць, сапраўды ёсць. Двухпартыйная сістэма відавочна завяла Злучаныя Штаты ў тупік. Калі 10 гадоў таму доля выбаршчыкаў, якія не адносяць сябе ні да дэмакратаў, ні да рэспубліканцаў, складала каля 13 працэнтаў, то зараз іх 34% (!). А мясцовыя мастакі даўно прыдумалі сімвал такой партыі, якая будзе альтэрнатывай як «аслам» (сімвал дэмакратаў), так і «сланам» (сімвал рэспубліканцаў).

photo_2025_07_20_11_52_42.jpg

Дарэчы, Маск не піянер у гэтай галіне. Палітычных сіл, якія пазіцыянавалі сябе як альтэрнатыву істэблішменту, у ЗША заўсёды хапала. Аднак, мабыць, у найноўшы час толькі адзін раз, у 1992-м, трэцяя сіла мела шанцы перавярнуць парадак дня. Гаворка пра мільярдэра Роса Пяро. Па ходзе кампаніі ён меў рэйтынг амаль у 39 працэнтаў, апярэджваючы канкурэнтаў — Біла Клінтана і Джорджа Буша. Феномен Пяро сапраўды спалохаў эліту, аднак у выніку ён атрымаў толькі 19 працэнтаў.

photo_2025_07_20_11_52_44.jpg

Збольшага, першыя крокі лідара новай партыі нагадвае кампанію Пяро. Маск як і Перо крытыкуе падаткі на бізнес і сумнеўныя дзяржаўныя датацыі. Зрэшты, куды больш публіцы Маск у выяве палітыка нагадвае скандальнага аргенцінскага прэзідэнта Хаўера Мілея, які часта з'яўляецца на людзях з бензапілой — знак намеру перакромсаць сістэму дзяржвыдаткаў. Нядзіўна, што Маска на карыкатурах таксама малююць з бензапілой.

photo_2025_07_20_11_52_46.jpg

Тое, што на малюнку, што змешчаны вышэй, Маск ганяецца з бензапілой за Трампам, не выпадкова. Згодна з апытаннямі, уключэнне кандыдатаў новай партыі ў выбарчы бюлетэнь на прамежкавых выбарах у Кангрэс у наступным годзе знізіць падтрымку менавіта рэспубліканцаў. Нядзіўна, што Трамп ужо раскрытыкаваў ідэю трэцяй партыі. А правая прэса ў ЗША ахвотна здзекуецца з праекту Маска. На гэтай карыкатуры правадыр партыі «Амерыка» спрабуе сфарміраваць партактыў, запрашаючы запісвацца ў яго партыю школьнікаў — заўсёднікаў сацыяльнай сеткі Х, якая належыць Маску.

photo_2025_07_20_11_52_47.jpg

Адным словам, наступныя прамежкавыя выбары ў парламент стануць вельмі захапляльнымі і будуць мець глабальны эфект. Разборкі паміж Трампам і Маском, якія набываюць ход, відавочна аслабляюць цікавасць Белага дома да міжнароднай тэматыкі. Апошняе на руку Пекіну і Маскве. Тэматычная карыкатура аднаго з амерыканскіх мастакоў.

photo_2025_07_20_11_52_49.jpg