Рэвалюцыя на кардоне. Дасье ў карыкатурах і мемах

На мінулым тыдні ва Украіне адбыліся масавыя пратэсты, якіх не было з пачатку вайны. Расказваем, што адбылося, пры дапамозе графікі.

Акцыі пратэсту пачаліся пасля падпісання Уладзімірам Зяленскім законапраекта № 12414. Закон фактычна ліквідаваў незалежнасць Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны (НАБУ) і Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (САП) — асноўных антыкарупцыйных інстытутаў, створаных яшчэ ў 2015 годзе ў выніку Майдана. Яго лідары абяцалі скончыць з карупцыяй — атрыбутам сістэмы зрынутага прэзідэнта Януковіча. Не дарма многія мастакі малявалі Януковіча як барыгу.

photo_2025_08_04_16_24_50.jpg

Сам Зяленскі пасля прыняцця законапраекта аб абмежаваннях працы ведамстваў пісаў пра неабходнасць перашкодзіць расійскі ўплыў на іх структуры. Нечакана людзі ў гэтую тэзу не паверылі. Па меркаванні шматлікіх украінцаў, асноўнымі чыннікамі нападу на НАБУ і САП сталі іх расследаванні ў дачыненні да высокапастаўленых асоб з прэзідэнцкага асяроддзя. Гэты трэк недаверу да лексікі ўлады фіксуюць карыкатуры ўкраінскіх мастакоў.

photo_2025_08_04_16_24_53.jpg

Пачаліся пратэсты. Акрамя Кіева людзі выйшлі на вуліцы ў Харкаве, Дняпры, Адэсе і Львове. Сімвалам пратэстаў стаў звычайны кардон, на якім удзельнікі пісалі лозунгі. Тут жа з'явіўся тэрмін «рэвалюцыя на кардоне» і жарты на гэты конт.

photo_2025_08_04_16_24_56.jpg

Збольшага ўдзельнікамі акцый былі маладзёны, якія часта выкарыстоўвала ненарматыўную лексіку. Праўладныя СМІ спрабавалі дыскрэдытаваць пратэст за кошт «мацюкоў». Але грамадства, як мы бачым па гэтай фотажабе, высмеяла такі трук. 

photo_2025_08_04_16_25_01.jpg

Цяжка сказаць, чым бы скончыліся пратэсты з улікам таго, што ў краіне ваеннае становішча, што дае ўладам поўнае права на разгон любой фронды. Але тут пачалі гучаць беспрэцэдэнтныя крытычныя заўвагі прадстаўнікоў ЕС і шэрагу краін Еўропы на адрас Кіева. Аж да таго, што прыгразілі спыненнем дапамогі Украіне. У выніку на заклік Зяленскага дэпутаты адмянілі свае ўласнае рашэнне. Такі віраж выклікаў шквал гумару наконт незалежнасці парламента.

photo_2025_08_04_16_25_05.jpg

Што далей? Зяленскі і каманда сцвярджаюць, што ўлада пачула народ, Крытык пішуць пра крызіс даверу ўлады і грамадства: у офісе прэзідэнта думалі, што дастаткова будзе пракрычаць пра расейскі след, каб маніпуляваць людзьмі, але гэта не спрацавала. Яшчэ адзін кепскі знак для Зяленскага: з'явіўся папулярны мем пра залаты ўнітаз яго паплечніка Мендзіча — аналаг мема пра залаты ўнітаз Януковіча, які быў магутным стымулам для росту антыўрадавых настрояў падчас Майдана. Аўтар гэтага мема сцябецца з аднаго з лозунгаў выбарчай кампаніі Зяленскага ў 2019 годзе.

photo_2025_08_04_16_25_08.jpg