Пратэсты 2020-га. Дасье ў карыкатурах

Прапануем успомніць пра падзеі пяцігадовай даўніны з дапамогай рэтраспектыўнай падборкі карыкатур.

Беларусь прыцягнула ўвагу задоўга да 9 жніўня. Шмат каго ў свеце ўразіла, як беларускія ўлады рэагуюць на выклікі пандэміі COVID-19. Менавіта безадказнае стаўленне ўладаў да сітуацыі разлавала грамадства. Паводле ўладаў, каронавіруса не было, хаця іншыя вірусы існуюць. На гэтай карыкатуры выбух грамадскай незадаволенасці сілавік тлумачыць Лукашэнку з'яўленнем нейкага новага віруса.

photo_2025_08_10_15_52_27.jpg

Зрэшты, перш чым распачаліся пратэсты, мелі месца прэзідэнцкія выбары, на якіх трыумфальна «перамог» АГЛ. Іх афіцыйныя вынікі выклікалі смех ва ўсім свеце, што, як мы бачым, знайшло адлюстраванне ў карыкатурах. На гэтай Лукашэнка спрабуе разагнаць натоўп з дапамогай выбарчай скрыні.

photo_2025_08_10_15_52_31.jpg

Цікава, што некаторыя графікі напярэдадні і непасрэдна ў жніўні 2020-га высмейвалі нерашучасць заходніх палітыкаў у дачыненні да беларускага рэжыму. На гэтым малюнку Еўрасаюз арыгінальна падтрымлівае беларускіх пратэстоўцаў.

photo_2025_08_10_15_52_33.jpg

Не прайшлі карыкатурысты міма перформансаў Лукашэнкі, якія мусілі цэментаваць вертыкаль, накшталт з'яўлення на публіцы з аўтаматам без ражка. Рэакцыя аднаго з мастакоў.

photo_2025_08_10_15_52_36.jpg

Шмат карыкатур у жніўні 2020-га было прысвечана жорсткасці сілавікоў у дачыненні да мірных маніфестантаў.

photo_2025_08_10_15_52_38.jpg

Зрэшты, на той момант узяць сітуацыю пад кантроль у рэжыму не атрымалася нават з дапамогай рэпрэсій. Пратэсты набылі пастаянны характар. Іх маштабы здзівілі шмат каго. Настолькі, што адзін з графікаў назваў працэсы, якія пачаліся 9 жніўня 2020-га ў РБ, «нараджэннем нацыі».

photo_2025_08_10_15_52_40.jpg