Марш свабоды і не толькі. 16 жніўня 2020-га ў загалоўках «Новага Часу»!

16 жніўня 2020-га займае асаблівае месца ў нашай гісторыі. Драматычны дзень, поўны надзей, хваляванняў, пачуцця салідарнасці і еднасці. Згадаем яго праз загалоўкі «Новага Часу»!

photo_2020_08_16_15_52_16_logo__1_.webp

Рабочыя «Беларуськалію» патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі

 «Мы не жадаем карміць карнікаў, якія б’юць нас за нашыя ж падаткі», — заявілі яны.

Затрыманы лідар гурта «Дай дарогу». Ён у ІЧУ

Увечары таго ж дня Юры Стыльскі быў вызвалены. «Аргумент для таго быў важкі: пасля ўчорашняга дваццацітысячнага шэсця берасцейцаў па вуліцах горада сёння на цэнтральным пляцы стаяла ці не ў два разы больш», перадаваў наш карэспандэнт.

«Сын пайшоў забіраць рэчы на Акрэсціна — і не выйшаў»: хлопца знайшлі ў бальніцы з ЧМТ

Гісторыя хлопца, якога вызвалілі 14 жніўня, а на наступны дзень, 15-га, ён пайшоў забіраць свае рэчы на Акрэсціна — і сваякі, не дачакаўшыся пад дзвярыма ІЧУ, праз пэўны час знайшлі яго ў 9-й бальніцы — кульгавага і з чэрапна-мазгавой траўмай.  

«Адноўлены традыцыі НКУС у 21 стагоддзі». Першы беларускі дыпламат падтрымаў пратэсты 

Пасол Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня падтрымаў мірныя пратэсты, страйкі працоўных.

Яшчэ адзін беларускі дыпламат выступіў у падтрымку пераменаў

Павел Мацукевіч некалькі гадоў узначальваў амбасаду Беларусі ў Швейцарыі.

«Падтрымліваць кіраўніка дзяржавы, які з гаранта бяспекі і суверэнітэту ператвараецца ў галоўную пагрозу, лічу для сябе як грамадзяніна і дыпламата здрадай Радзіме і нацыянальным інтарэсам. Лукашэнка павінен сысці, — напісаў ён на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з хэштэгам «Сыходзь».

Экс-намеснік кіраўніка КДБ асуджае гвалт у Беларусі і прапануе экстрана сабраць парламент

Экс-намеснік старшыні КДБ, генерал-маёр у адстаўцы Іван Юркін выступіў з асуджэннем гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту і прапанаваў правесці экстранныя парламенцкія слуханні па сітуацыі ў Беларусі.

Раніцай 16 жніўня цэнтр Мінска ўжо ачэплены

На 16 жніўня ў Мінску анансаваны мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, які павінны пачацца ў 12:00. Раней паведамлялася, што бюджэтнікаў — у асноўным, настаўнікаў і супрацоўнікаў ЖКХ — прымушаюць ехаць на гэты мітынг з розных рэгіёнаў Беларусі.

Мітынг-такі адбыўся, вось рэпартаж з яго.

Сашавы 3% сабраліся на акцыю падтрымкі. І да іх ён выйшаў (фота)

117817362_743725142868372_8284801874062929250_n_logo.webp

А вось тут мы публікавалі вытрымкі з прамовы Лукашэнкі.

«І фюрэр крычаў, ад запала ўвесь бледны...» Пра што казаў Лукашэнка на мітынгу

Наваполацкі гарвыканкам узняў бел-чырвона-белы сцяг

117891275_3495712237130424_1508619611635901487_n_1.webp

Прэзідэнцкі палац у Братыславе падсвяцілі ў бел-чырвона-белы колер

Гэта зроблена па загадзе прэзідэнткі Славакіі

Гэта зроблена па загадзе прэзідэнткі Славакіі

У мэрыі горада Пльзень у Чэхіі вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

Яе павесілі мэр Марцін Бакса (ODS) і яго намеснік Міхал Вазабуле (TOP 09) у падтрымку грамадзян Беларусі, якія пратэставалі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 

Яе павесілі мэр Марцін Бакса (ODS) і яго намеснік Міхал Вазабуле (TOP 09) у падтрымку грамадзян Беларусі, якія пратэставалі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 

«Саша, чакаем цябе ў Гаазе!»

Марш салідарнасці з Беларуссю прайшоў у Гаазе (Нідэрланды).

118086425_584012015814867_2137210549593280438_n__1__logo.webp

У Гомелі развітваюцца з другім загінулым дэманстрантам

25-гадовы Аляксандр Віхор памёр у зняволенні — пасля арышту яму не аказалі належную медыцынскую дапамогу.

У гонар дэманстранта, які загінуў, на Пушкінскай усталявалі крыж

На Пушкінскай усталявалі самаробны магутны крыж у памяць аб Аляксандры Тарайкоўскім, які трагічна загінуў ад стрэлаў АМАПу падчас мірных пратэстаў у Беларусі. На драўляным крыжы — бел-чырвона-белыя стужкі і надпіс "Ты уваскрэснеш".

Случчане патрабуюць арышту Лукашэнкі 

У Брэсце грандыёзны мітынг

ber7.4._logo_1.jpg

І, канешне, маштабная акцыя пратэсту ў Мінску, якая сабрала каля 300 000 удзельнікаў. 

Такога яшчэ не было ў Беларусі: мора людское на Маршы Свабоды! 

img_4843_logo1.webp

Мы тады не ведалі, што чакае нас наперадзе — турма, эміграцыя, расчараванне, жыццё ў чаканні «калі прыйдуць». Але тады мы дакладна былі Нацыяй, у нас былі вера і надзея на змены. І гэта не можа проста знікнуць. Мы верым, што хоць і пакручастымі сцежкамі, але мы прыйдзем да вольнай Беларусі.

Беларусы, вы — неверагодныя!

Беларусы дасталі дулі з кішэняў