Аперацыя «Паўночны молат». Дасье ў карыкатурах
Не толькі палітыкі і эксперты, але і мастакі сваімі сродкамі актыўна каментуюць атаку ЗША на Іран.
22 чэрвеня ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы ЗША правялі ваенную аперацыю пад кодавай назвай «Паўночны молат» (англ.: "Midnight Hammer") супраць некалькіх ядзерных аб'ектаў у Іране. Падзея адбылася на фоне ізраільскай ваеннай аперацыі супраць Ірана і ўдараў у адказ Ірана па Ізраілю. Галоўная прычына атакі, паводле слоў Трампа, распрацоўка іранцамі ядзернай зброі. Крызіс вакол атамнай праграмы Ірана адлюстраваў мастак Washington Post. На ягоным малюнку Захад патрабуе ад лідара Ірана адмовіцца ад атамнай бомбы.

Зрэшты, многія мяркуюць, што рыторыка Трампа пра атамную бомбу — гэта ўсяго толькі выкрут. Былі іншыя матывы. Напрыклад, галоўным эфектам нападу магло стаць канчатковае абвальванне рэжыму ў Іране. Не выпадкова ў апошні час у заходняй прэсе шмат тэкстаў наконт таго, што напады Ізраіля выклікалі крызіс улады і краіна знаходзіцца на парозе рэвалюцыі. Тэматычная карыкатура амерыканскага часопіса «The Week».

Чакана ў мусульманскай прэсе ў апошніх падзеях убачылі руку ізраільскага лобі, якое, маўляў, уцягнула Трампа ў вайну, што можа, дарэчы, набыць ядзерны фармат. Карыкатура малазійскай газеты Мajalla.

Нарэшце, ёсць версія, што за рашэннем пачаць бамбёжкі Ірана стаіць непрадказальная псіхіка Дональда Трампа. Нядзіўна, што адзін з амерыканскіх мастакоў параўнаў гаспадара Белага дому з адным з персанажаў славутага фільма «Доктар Стрэйнджлаў, або Як я перастаў баяцца і палюбіў бомбу». У фільме амерыканскі генерал вар’яцее і пачынае без згоды кіраўніцтва масіраваную атамную атаку на Савецкі Саюз, пры прычым уласнаручна седзячы на адной з ракет.

Так ці інакш, для Трампа кошт вайны з Іранам можа быць вялікім. Ён ішоў на выбары пад лозунгам «Амерыка перад усім!», абяцаючы пераарыентаваць палітыку кіраўніцтва Штатаў на вырашэнне ўнутраных праблем. Для трампістаў-ізаляцыяністаў гэта сапраўдная аплявуха. Гэты казус арыгінальна адлюстраваў адзін з графікаў.

А што Іран? Іранцы адмаўляюцца капітуляваць (менавіта гэтага патрабуе ад Тэгерана Трамп) і ў адказ на атакі ЗША пагражаюць перакрыць стратэгічны для міжнароднага гандлю Армузскі праліў. Сітуацыя ў гэтым рэгіёне надзвычай напружаная, што, як бачым, арыгінальна ілюструюць мастакі. Такі сцэнар гарантавана выкліча рост коштаў на энерганосьбіты, крызіс глабальнай эканомікі і можа падштурхнуць ЗША да прамой інтэрвенцыі з усімі наступствамі для трампаўскай адміністрацыі.
