«Прынцып “усіх прадам, адзін застануся” — гэта не real-politic. Гэта debil-politic»

Аўтар тэлеграм-каналу «Лісты да дачкі» разважае пра real-politic і пра тое, чым яна адрозніваецца ад сённяшняй сітуацыі. У прыватнасці пра тое, што мінаючы гарант дзейнічаў у адпаведнасці са сваім уяўленнем пра real-politic. І шмат у яго засталося міжнародных адносін?

Карыкатура з imanski.ru

Карыкатура з imanski.ru

Апошнім часам чытаю некаторых разумных людзей пра тое, што Трамп робіць не проста так, а ён робіць real-politic. Таму што real-politic — гэтая такая politic, калі ты робіш, што табе карысна, нягледзячы на абставіны і абавязацельствы. І некаторыя асабліва разумныя людзі з шырокім гістарычным кругаглядам, прыцягваюць сабе ўсялякія гістарычныя аналогіі. Ад XX да XIX стагоддзя ў залежнасці ад шырыні гістарычнага кругагляду.

Называць гэтых разумных людзей я не буду, бо ўсё ж такі не хачу нікога пакрыўдзіць. Але я хачу табе сказаць, што real-politic — гэта ўсё ж такі трошкі пра іншае. Ну літаральна крышачку. Гэта пра тое, каб ставіць на першае месца свае інтарэсы і разумець, што заўтра інтарэсы ў цябе не скончацца. Твае інтарэсы будуць табе цікавыя яшчэ потым некаторы час.

Таму самыя рэальныя палітыкі, што ў XIX стагоддзі, што ў XIX да нашай эры ўлічвалі ў сваёй real-politic абставіны і абавязацельствы. Ну, таму што, калі ты рэальны палітык, а не каралева Сэрсэя, і табе вельмі хочацца здрадзіць саюзніку, то гэтага нельга рабіць проста з любові да мастацтва. Гэта трэба рабіць у правільна абраны момант і ў правільна падабраных абставінах. Таму што здрадзіць саюзніку можна толькі адзін раз. А потым здраджваць будзе няма каго. А калі саюзнікі перажывуць здраду, то, можа быць, нават, і няма каму.

Прынцып «усіх прадам, адзін застануся» — гэта не real-politic. Гэта debil-politic (слова debil — гэта не тое, пра што ты падумала, а «слабы» па-іспанску. З націскам на першым складзе). Вось прэзідэнт Макрон нядаўна сказаў, што цяпер невядома як зменіцца палітыка ЗША праз пяць ці дзесяць гадоў. Гэта значыць, тыдня real-politic у варыянце каралевы Сэрсэі хапіла, што ад усіх міжнародных адносін, якія былі нажытыя непасільнай працай, мала што засталося.

Вось мінаючы гарант стабільнасці — вялікі прыхільнік рэальнай палітыкі, як ён яе разумее, у міжнародных адносінах. І шмат засталося ў гаранта міжнародных адносін? З усёй геапалітычнай разнастайнасці ў гаранта нядаўна здарыўся адзін сумнеўны амерыканскі блогер, праз якога ён спрабаваў прадаць свае дыпламатычныя паслугі ўсім ахвотным. І дзе ўсе гэтыя жадаючыя іх купіць?

Сярод беларускага тэлевізара інтэрв'ю мела, вядома, вялікі грамадска-палітычны рэзананс, але яно ж не мела ніякіх практычных наступстваў. 

Нам вось нядаўна намякалі, што сёй-той сакрэтна кансультуецца з адміністрацый Трампа, каб заключыць сваю вялікую ўгоду. Дык нешта я ў гэтым ужо моцна сумняваюся. Калі б у кагосьці былі сакрэтныя кансультацыі з адміністрацыяй Трампа, яму б не спатрэбіўся блогер, каб прыцягнуць да сябе ўвагу гэтай адміністрацыі. А калі для прыцягнення ўвагі патрэбны сумнеўны блогер, то гэта значыць, што ўсе сакрэтныя кансультацыі сёй-той праводзіць з тымі прадстаўнікамі калектыўнага Захаду, якія заўсёды знаходзяцца з ім у адным пакоі.

Магчыма, яшчэ з тых часоў, як сокалы скінулі пацука на прыступкі Дома Урада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Бабарыку і Цапкалу.