ЕС заклікае РФ узяць на сябе поўную адказнасць за дээскалацыю канфлікту на Данбасе
Еўрапейскі Саюз заклікае Расію ўзяць на сябе поўную адказнасць за дээскалацыю канфлікту на Данбасе. Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕС.
«Мы заклікаем Расію цалкам узяць на сябе адказнасць. Публічныя заявы, якія скажаюць рэальнасць, падбухторванне да нянавісці і далейшага гвалту, не прывядзе да такой неабходнай
дээскалацыі», — сказана ў заяве.
У ЕС таксама абураныя праведзеным баевікамі «парадам» палонных па вуліцах Данецка і лічаць гэта парушэннем міжнародных нормаў.
У заяве таксама гаворыцца, што ЕС цалкам падтрымлівае намаганні па палітычнаму ўрэгуляванню канфлікту ва ўсходняй Украіне і заклікае да поўнага спынення агню як да першага кроку на шляху
выканання «мінскіх пагадненняў».
Нагадаем, Еўрапейскі Саюз і ЗША не выключаюць падаўжэння дзеянняў санкцый супраць Расіі ў выпадку невыканання ёю дамоўленасцей, дасягнутых у Мінску ў верасні 2014 года.
Паводле УНІАН