Баевікі абстралялі жылы квартал Марыупаля. Ёсць ахвяры сярод мірных жыхароў
У Марыўпалі ў выніку сённяшняга артылерыйскага абстрэлу баевікамі загінула 10 чалавек. Снарады прыляцелі ў жылы сектар у раёне вуліц Кіеўская, Алімпійская, 1 мая.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў начальнік ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.
«Міліцыя горада паднятая па трывозе. На месцы працуе следча-аператыўная група», — паведаміў В.Аброськін.
Інфармацыю аб загінуўшых пацвердзіў полк «Азоў», які ахоўвае Марыупаль.
«Пацверджана інфармацыя пра больш за 10 загінуўшых грамадзянскіх. Сярод іх сям'я: бацька, маці і дзіця», — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку абстрэлу Марыупаля 46 параненых дастаўлены ў бальніцы горада, з іх дзяўчынка, 2002 нараджэння, з аскепкавымі раненнямі.
«Жыхары Марыупаля атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, ёсць вельмі цяжкія. Пацярпелым вельмі патрэбна кроў для пералівання. Валанцёры заклікаюць усіх неабыякавых здаць кроў у пункце
пералівання», — дадалі ў паведамленні.
novosti.dn.ua