Нямцоў: На Данбасе пачалася буйнамаштабная вайна
Пуцін хоча захапіць Марыупаль з-за яго важнасці для сухапутнага калідора ў Крым.
Пра гэта піша гнаны расейскі палітык Барыс Нямцоў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Пуцінскія сепаратысты пачалі абстрэл места Марыупаля і наступаюць па ўсім фронце. Захарчанка напярэдадні заявіў, што іх мэта — дайсці да межаў Данецкай і Луганскай
абласцей. Паўтараецца сцэнар жніўня. Пуцін уводзіць войскі, танкі, «Грады» і іншае цяжкае ўзбраенне, і тут жа пачынаецца наступ», — лічыць Нямцоў.
Расійскі апазіцыянер лічыць, што галоўная мэта Пуціна — гэта захоп Марыупаля, паколькі гэта цэнтр металургіі, і кантроль над ім пазбаўляе Украіну важнага сектара эканомікі.
Таксама Марыупаль важны для сухапутнага калідора ў Крым.
«Ніякіх мінскіх дамоўленасцей Крэмль прытрымлівацца не збіраецца, — піша ён у сваім блогу. — Незадоўга да наступу Пуцін зняў подпіс Расіі з графіка
выканання мінскіх пагадненняў. Яшчэ 5 верасня гэтыя дамоўленасці падпісаў Зурабаў — пасол Расіі ў Кіеве і давераная асоба Пуціна на перамовах. На Данбасе пачалася буйнамаштабная
вайна».
Нямцоў папярэджвае, што Расіі варта чакаць далейшых санкцый і яшчэ большай ізаляцыі. Прычым крызіс будзе значна больш балючы, чым прагназуюць эксперты ў Крамлі.
«Скажыце дзякуй параноікам», — рэзюмуе ён.