Колькасць ахвяр абстрэлу Марыупаля павялічылася да 20 чалавек. Лічба расце

Колькасць ахвяр ранішняга абстрэлу Марыупаля павялічылася да 20 чалавек. Пра гэта паведаміў начальнік ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.



achviary_maryupal.jpg

«Ужо паступіла ў морг каля 20 загінуўшых. Лічба гэтая расце», — сказаў Аброськін па скайпе на пасяджэнні аператыўнага штаба пад старшынствам прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка ў суботу ў Кіеве.
Паводле яго слоў, пошукавыя работы працягваюцца, да іх прыцягнуты ўсе сілы МУС.
Аброськін патлумачыў, што агляд месца здарэння быў прыпынены пасля другога абстрэлу, аднак вайскоўцы палка «Азоў» працягваюць пошукавыя працы.
Ён таксама паведаміў, што сілы міліцыі цалкам заблакавалі мікрараён «Усходні», праваахоўнікі ахоўваюць жыллё грамадзян.
gazeta.ua