Турчынаў усклаў адказнасць за гібель людзей у Марыўпалі асабіста на Пуціна

Расейскія вайскоўцы здзейснілі чарговае злачынства супраць чалавецтва. Пра гэта сёння заявіў сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Аляксандр Турчынаў, паведамляе прэс-служба СНБА.



turczynau2.jpg

«Сёння, 24 студзеня, расійска-тэрарыстычныя групоўкі пасля правалу спробаў прарваць абарону ўкраінскіх вайскоўцаў — у крывавым вар'яцтве і злосці абстралялі з сістэм залпавага агню мірны горад Марыупаль. У выніку варварскага абстрэлу ў Марыўпалі забітыя і параненыя мірныя ўкраінскія грамадзяне. Колькасць ахвяр на дадзены момант удакладняецца»,  — падкрэсліваецца ў заяве сакратара СНБА.
Па словах Турчынава, украінскія ваяры надзейна абараняюць Марыупаль ад наступу агрэсара.
«Сённяшняя чарговае крывавае злачынства супраць чалавецтва, здзейсненае расійскімі ваеннымі і цалкам кантраляванымі імі бандамі тэрарыстаў, — стала прамой рэалізацыяй пастаўленых Пуціным задач на ўчорашнім пасяджэнні Савета бяспекі РФ»,  — працягвае Турчынаў.
«Менавіта на Пуціне ляжыць прамая адказнасць за смерць, кроў і пакуты украінцаў. Вораг атрымае годны адказ за свае крывавыя злачынствы», — падсумаваў Турчынаў.