За ўдзел у пратэстах асудзілі Аляксандра Пашкевіча
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 16 красавіка вынес прысуд 34-гадоваму палітзняволенаму Аляксандру Пашкевічу, які амаль тры месяцы ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА-1.
Суддзя Наталля Бугук прызнала яго вінаватым па ч. 1 арт. 342
Крымінальнага кодэкса і прызначыла тры гады «хіміі». Мужчыну вызвалілі ў залі
суда да накіравання ў папраўчую ўстанову, паведамляюць праваабаронцы.