Непаўналетні палітвязень Максім Куксачэнка выйшаў на волю
17-гадовага Максіма Куксачэнку асудзілі за падзеі 11 жніўня 2020 года ў Мазыры па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: па ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і па арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
Максіму прысудзілі 1,5 года выхаваўчай
калоніі. Праваабаронцам стала вядома, што цяпер Максім знаходзіцца на волі.