Стала вядома пра вызваленне яшчэ аднаго палітвязня

Палітычны зняволены Ягор Леўчык, якога асудзілі за каментары ў чатах, выйшаў на волю. Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

leuchyk_yahor.jpg

У сярэдзіне сакавіка 18-гадовага палітвязня Ягора Леўчыка асудзілі да года і трох месяцаў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369, ч.1 арт. 342, арт. 391, ч. 1 арт. 368. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў ліпені 2020 года і ў лютым 2021 года ён пакідаў каментары з абразлівым зместам. Хлопец цалкам прызнаў віну.

Хаця пракурорка Надзея Каліта прасіла асудзіць Леўчыка да двух гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў меншае амаль у два разы пакаранне.

Праваабаронцам стала вядома, што 15 красавіка Ягор выйшаў з жодзінскай турмы і цяпер знаходзіцца дома.