Удзельніку пратэстаў прысудзілі тры гады калоніі за захоўванне патронаў і распаўсюд персанальных даных

Суд Цэнтральнага раёна ў сакавіку асудзіў да трох гадоў калоніі Юрыя Вальчука. Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі») і ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб персанальных даных»). Справу разглядала суддзя Таццяна Акавітая, паведамляюць праваабаронцы.

palitviazni_3.jpg

Юрыя затрымлівалі ў межах «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса, але дома знайшлі патроны, якія захоўваліся ў мужчыны яшчэ з маладосці. За гэта ўзбудзілі крымінальную справу.

Цяпер Юрый Вальчук утрымліваецца ў магілёўскай турме і чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.