Мужчына ў Століне выйшаў на плошчу з плакатам «Хопіць забіваць». На яго завялі крымінальную справу

31-гадовы Андрэй Шульжык выйшаў на плошчу ў Століне 10 красавіка з плакатам «Хватит убивать». Яго затрымалі, паведамляюць праваабаронцы.

zahruzka.png

Цяпер вядома, што супраць мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса («Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»). У чым яго канкрэтна абвінавачваюць, пакуль невядома.