Выйшаў на волю палітвязень Мікіта Прысталенка. Ён цалкам адбыў тэрмін пакарання

25-гадовы Мікіта Прысталенка — жыхар Віцебску, якога асудзілі на адзін год «хіміі» за сарваны дзяржаўны сцяг.

photo_2022_06_09_18_51_03.jpg

Хлопца прызналі вінаватым па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу (здзек над дзяржаўнай сімволікай), нагадваюць праваабаронцы.

З 10 верасня 2021 года Мікіта адбываў тэрмін у мазырскай папраўчай установе № 21.

9 чэрвеня палітвязень цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.