Палітзняволенага фітнэс-трэнера асудзілі да трох гадоў «хіміі»
Палітзняволенага фітнэс-трэнера Канстанціна Яршова асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — «хіміі».
Справа была
разгледжаная 6 чэрвеня 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, паведамляюць праваабаронцы.
Пасяджэнне ўзначаліла суддзя Таццяна Пірожнікава. Яна прызнала Канстанціна вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Канстанціна Яршова вызвалілі ў залі суда.
Канстанцін Яршоў — трэнер па фітнесу і бодзібілдынгу з Мінску. Быў затрыманы 24 студзеня 2022 года.