Сусветная Дамейкіяна, або Дамейка як навуковы брэнд

Імя Ігната Дамейкі, паўстанца і навукоўца, стараннямі краязнаўцаў, даследчыкаў і проста патрыётаў, улюбёных у сваю радзіму і ў людзей, што ў ёй нарадзіліся і з яе выйшлі, вярнулася на сваё пачэснае месца ў айчынныя энцыклапедыі, даведнікі, айчынны гістарычны дыскурс і ў навіны мас-медыя — цяпер і для нас, беларусаў, гэтая славутая асоба стала і сусветнай, і сваёй. 

364424848_662379742447145_7553626012317340381_n_logo.png

Мемарыялізацыя Ігната Дамейкі, асветніка і гуманіста, таксама мае сусветнае значэнне: так, ягонае імя было ўключана ў спіс памятных дат UNESCO на 2002-03 гады ў сувязі з 200-годдзем з дня нараджэння. У Беларусі, Польшчы, Літве і Чылі ладзіліся імпрэзы, выставы, публікацыі, ствараліся камемаратыўныя аб’екты. 

Сярод выпушчаных у 2002 годзе камемаратыўных аб’ектаў можна адзначыць: беларускую марку і сумесны польска-чылійскі выпуск серыі марак; манету Беларусі наміналам у 20 рублёў; медаль Акадэміі навук Літвы. Манеты Польшчы наміналамі ў 2 і 10 злотых выпушчаны пазней, у 2007 годзе.

2022 год меўся стаць юбілейным (220 год з дня нараджэння) для ўшанавання памяці выбітнага філамата і даследчыка, але трагічныя і складаныя падзеі на палітычнай мапе Еўропы і свету адсунулі гэтую дату на дальні план. У наступным, 2024 годзе, споўніцца 135 гадоў з дня смерці выбітнага суайчынніка, але нешта падказвае, што буйныя мерапрыемствы таксама наўрад ці пройдуць…

У 2022 годзе штогадовая калекцыя «Асоба» айчыннага вытворцы гадзіннікаў «Луч» папоўнілася новай (лімітаванай! усяго 220 асобнікаў) мадэллю — «Ігнат Дамейка», у гонар 220-годдзя выдатнага суайчынніка, геолага і нацыянальнага героя Чылі. На цыферблат гадзінніка нанесена хімічная формула мінерала дамейкіт — CuyAs, а колер цыферблата ідэнтычны колеру мінерала.

А мы ж у гэтым, неюбілейным, годзе прапануем далучыцца да нашай «Дамейкіаны» — своеасаблівага тура па сусветных прыкладах і аб’ектах ушанавання памяці, а таксама навуковых унёскаў нашага выбітнага суайчынніка, распавёўшы як, дзе і якім чынам імя Дамейкі за два стагоддзі ператварылася ў сапраўдны навуковы «брэнд», ахапіўшы розныя галіны навукі, розныя краіны і кантыненты.

Глядзіце таксама

Прычыны «брэндавасці» Дамейкі

На станаўленне Ігната Дамейкі як будучага навукоўца безумоўны ўплыў меў ягоны дзядзька Юзэф, які атрымаў адукацыю ў Нямеччыне і меў у сваім маёнтку шыкоўную калекцыю мінералаў і прыродазнаўчых кніг. Другім фактарам было навучанне Ігната-юнака ў школе каталіцкага ордэна піяраў у Шчучыне (нагадаем: пасля скасавання ў 1773 годзе ордэна езуітаў як галоўнага рухавіка пачатковай адукацыі і стварэння Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай піяры адыгралі адметную ролю ў рэфармаванні сістэмы асветы краіны ў 1770-1780-я; дзейнасць у былым ВКЛ была спынена толькі ў 1843 годзе) і ў Віленскім універсітэце (у які, дарэчы, Дамейка паступіў у 14-гадовым узросце!) — «рассаднике вольнодумства», як часта выказваліся публічныя асобы каланіяльнай расійскай адміністрацыі. 

Камемаратыўныя маркі Рэспублікі Чылі да 150-годдзя Ігната Дамейкі (1952 год)

Камемаратыўныя маркі Рэспублікі Чылі да 150-годдзя Ігната Дамейкі (1952 год)

Хутка адукацыйна-навуковая дзейнасць юнака перакрыжавалася з удзелам у патрыятычных таварыствах і кружках, важнейшым з якіх было Таварыства філаматаў, адкуль выйшлі буйныя постаці тагачаснай навукі і мастацтва: Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Юзэф Кавалеўскі. Галоўнай мэтай філаматы лічылі падрыхтоўку моладзі да рознабаковай дзейнасці на карысць айчыны, найвышэйшай каштоўнасцю ўважалі навуку і веды.  

Сузор’е філаматаў-філарэтаў (калаж з варшаўскага выдання 1889 года). У той час як у цэнтры выяўлены зусім малады Адам Міцкевіч (хаця гэтага месца варты Тамаш Зан з верхняга левага кута), у правым верхнім куце выяўлены Ігнат Дамейка — партрэт зроблены з фатаграфіі апошніх гадоў, якую сам Дамейка лічыў найбольш удалай са сваіх выяў.

Навуковая кар’ера магла скончыцца для маладога Ігната на самым пачатку: у чэрвені 1822 года яму была прысуджана ступень магістра філасофіі, а ўжо праз год Дамейка быў арыштаваны за ўдзел, як сказалі б сёння, «у незарэгістраваных арганізацыях». Дзякуючы намаганням сваякоў у 1824-м атрымаў мяккі, але пры тым цяжкі судовы вырак: жыць пад наглядам паліцыі ў сямейным маёнтку без права займаць дзяржаўныя пасады і выязджаць куды-небудзь. Паліцэйскі нагляд быў зняты ў 1829 годзе, а за гэты час Дамейка сваімі ведамі давёў да ўзорнага стану аграрную гаспадарку маёнтка. 

Паштовы канверт і марка Белпошты (спецгашэнне) да 200-годдзя Ігната Дамейкі (2002). На ілюстрацыі — маёнтак Мядзвядка (суч. Карэліцкі р-н, Гродзенскай вобл.) з малюнка Напалеона Орды.

Паштовы канверт і марка Белпошты (спецгашэнне) да 200-годдзя Ігната Дамейкі (2002). На ілюстрацыі — маёнтак Мядзвядка (суч. Карэліцкі р-н, Гродзенскай вобл.) з малюнка Напалеона Орды.

Перыяд 1830-х стаў пераломным і ў жыцці, і ў кар’еры Дамейкі: вызвольнае Паўстанне 1830-31 гадоў, да якога не магло не далучыцца гуманістычнае сэрца Ігната, скончылася паражэннем, вынікі якога прымусілі маладога чалавека (як і тысячы іншых суайчыннікаў-«палякаў» па былой Рэчы Паспалітай) прыняць лёс эмігранта. Атрымалася тое, што дакладна апеў Сяргей Башлыкевіч і гурт« Leibonik» у новай песні: «Мала хто разлічваў на такія во прыгоды. Выязджаў на паўгады, а атрымалася — на годы». За гэты час Дамейка пазнаёміўся з шэрагам вышэйшых устаноў Заходняй Еўропы, дзе слухаў лекцыі выдатных вучоных, удзельнічаў у геалагічных экскурсіях. Менавіта эміграцыя дапамагла навуковай кар’еры Дамейкі: у 1837-м ён атрымаў дыплом інжынера Горнай школы ў Францыі, а таксама пакінуў свой унёсак у горнай навуцы краіны. 

У 2011 годзе далёкая Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка ўганаравала памяць аб Ігнату Дамейку маркай з серыі «Мінералазнаўцы». У тэксце маркі, дарэчы, Ігнат не названы традыцыйна «палякам», а таксама дакладна апісана ягоная радзіма паходжання. На марцы таксама можна ўбачыць і мінерал, названы ў гонар горнага інжынера — дамейкіт.

Хутка паспяховы навукоўца спакусіўся на прываблівую прапанову ад маладой дзяржавы на іншым краю геаграфічнай мапы — паехаць у Чылі, дзе востра былі патрэбны навукоўцы, горныя інжынеры і рудаздабытчыкі. Астатнюю частку жыцця Дамейка фактычна прысвяціў сваёй новай радзіме (у 1848-м атрымаў чылійскае грамадзянства). Выключэннем з гэтага перыяду біяграфіі стаў толькі час сімвалічнага еўрапейскага «турнэ» ў 1884-1888 гадах як лагічнага заканчэння асабістага жыццёвага шляху: сярод іншых месцаў, сімвалічных для ўласнага лёсу, паважаны навуковец здолеў пабываць на радзіме, пакланіцца зямлі продкаў і нават пражыць тут два з паловай гады. Памёр Ігнат Дамейка на зямлі сваёй новай радзімы…

Праца Дамейкі антрапалагічнага характару напісана з гуманістычных поглядаў — дух філаматаў і ў 1846-м нікуды не падзеўся: вучоны выказвае незадаволенасць метадамі асваення тэрыторыі араўканаў-мапучэ, засяроджваецца на каланіяльных канфліктах, на ўзроўні жыцця і побыту індзейцаў.

Сярод дасягненняў Дамейкі на новай радзіме — рэктарства ў Чылійскім універсітэце цягам 16 гадоў і адначасова — пасада прафесара хіміі, фізікі і мінералогіі гэтага ўніверсітэта. Навуковыя працы Дамейкі прысвечаны геалогіі, мінералогіі, геаграфіі. Склаў геаграфічную, геалагічную і эканамічную карту былых зямель Рэчы Паспалітай. Заснаваў у Горнай школе фізічны кабінет, хімічную і горную лабараторыі, навуковую бібліятэку. Арганізоўваў экспедыцыі, праводзіў разнастайныя даследаванні, камплектаваў мінералагічныя і заалагічныя калекцыі. Вывучаў жыццё карэнных жыхароў Паўднёвай Амерыкі — індзейцаў і іх традыцыйную культуру. Займаўся арганізацыяй адукацыі і навуковых устаноў у Чылі. Ініцыяваў і правёў рэформу вышэйшай адукацыі, што дазволіла прыцягнуць да навукі найлепшыя інтэлектуальныя сілы краіны. Пісаў падручнікі для школ па прыродазнаўчых навуках. Увёў у краіне метрычную сістэму мер і вагі. Заснаваў метэаралагічную службу ў Сант'яга-дэ-Чылі; у гэтым жа горадзе стварыў водаправод на грунце горных крыніц, чым поўнасцю вырашыў праблему водазабеспячэння горада.

Глядзіце таксама

Дамейкіана ў палеанталогіі

Яшчэ пры жыцці навукоўца, праз цікаўнасць самога Дамейкі да вывучэння першабытных формаў жыцця ў Паўднёвай Амерыцы, вынікі грунтоўных даследаванняў выкапняў у рэгіёне прыводзілі да таго, што ўражаная палеанталагічная супольнасць навукоўцаў упэўнена дадавала да афіцыйных назваў адкрытых у рэгіёне першабытных істот пазначэнне «domeykoana» — «Дамейкавы».

Французскі палеантолаг Альсід д'Арбіньі падчас сваёй навуковай вандроўкі ў Паўднёвую Амерыку меў у 1842 годзе кантакт з Ігнатам Дамейкам, які прыслаў для вывучэння выкапні, сабраныя падчас яго ўніверсітэцкай кар'еры ў Чылі. Навуковы талент і даследчыцкая глыбіня нашага суайчынніка ўразілі французскага навукоўца. Настолькі, што імем і прозвішчам свайго калегі той назваў адразу дзве знаходкі малюскаў-выкапняў — плечаногага Terebratula ignaciana і галаваногага Nautilus domeykus.

У калажы: унізе — «Ракушка Дамейкі» з асабістай калекцыі д'Арбіньі (Парыж) і яе візуалізацыя; уверсе — «Наўтылус Дамейкі» (або «наўтылус д'Арбіньі») з працы Чарльза Дарвіна «Навуковы агляд Паўднёвай Амерыкі...» (Geological observations on South America... during the years 1832 to 1836, Лондан, 1846) і ягоны прыблізны выгляд.

Немец Рудольф Філіпі, стаўшы чылійскім навукоўцам, у сваёй працы «Падарожжа па пустыні Атакама, здзейсненае і апісанае па загадзе чылійскага ўрада летам 1853-54 гг.» (выдадзена ў 1860 годзе) таксама знайшоў месца для ўганаравання Дамейкі — яго імем быў названы малюск Trigonia domeykoana.

У калажы: Выкапнёвая «дамейкавая ракушка», як яна ўпершыню была апісана і замалявана Філіпі (1860), агульны выгляд па фота з музейнай экспазіцыі і рэгіён знаходак.

У калажы: Выкапнёвая «дамейкавая ракушка», як яна ўпершыню была апісана і замалявана Філіпі (1860), агульны выгляд па фота з музейнай экспазіцыі і рэгіён знаходак.

Вымерлы від дэльфінаў, рэшткі якога ў выглядзе асобных костак былі знойдзены ў чылійскім рэгіёне Кокімба, у якім працяглы час вёў палявыя даследаванні Дамейка, атрымаў у 1887 годзе ад даследчыкаў назву Delphinus domeykoi («Дэльфін Дамейкі»).

Агульны выгляд шкілета тыповага дагістарычнага дэльфіна і знойдзеная плечавая костка «дамейкавага дэльфіна». Істота гэтая пражывала ад 5.2 да 3.6 млн гадоў таму і як прадстаўнік кітападобных палявала на рыбу. Апошнія даследаванні ставяць пад сумнеў (праз невялікую колькасць знойдзеных костак) правільнасць атрыбуцыі і прапаноўваюць залічваць выкапня да зубатых кітоў.

Папулярнасць «брэнда» Дамейкі ў палеанталогіі не зніжалася і ў наступныя стагоддзі: даследчыкі кожны раз з пашанай успаміналі імя славутага навукоўца, калі знаходзілі чарговага выкапня ў пустынных рэгіёнах краіны, вывучаўшы якія, Дамейка першым пачаў комплекснае даследаванне геалогіі і дагістарычных біялагічных формаў на тэрыторыі Чылі, каб скласці найбольш поўную карціну карысных выкапняў і геахраналогіі рэгіёна.

Глядзіце таксама

Знаходка рэшткаў прадстаўніка роду гіганцкіх дыназаўраў позняга мелавога перыяду ў пустыні Атакама (Чылі) у 2003 годзе падштурхнула даследчыкаў даць яму нефармальную назву Domeykosaurus chilensis (літаральна «яшчар Дамейкі чылійскі»). Дарэчы, гэта самы поўны экзэмпляр дыназаўра (40% рэшткаў шкілета) сярод калі-небудзь знойдзеных у Чылі. 

Дамейказаўр меў памеры каля 10-20 метраў у даўжыню і 5 метраў у вышыню, важыў каля 22 тон. Тып шкілета блізкі да характэрных асаблівасцей сямейства тытаназаўраў — занадта падоўжаныя шыя і хвост. Аднак у параўнанні з іншымі відамі тытаназаўраў гэты выкапень меў тонкія канечнасці. Палеантолагі мяркуюць, што харчаваўся дыназаўр раслінамі з сямейства араўкарый.

Першыя рэшткі Domeykodactylus былі знойдзены ў Паўднёвай Амерыцы (паўночны рэгіён Чылі Антафагаста) у 2000 годзе. Гэта не дыназаўр, хоць і быў іх сучаснікам (жыў у раннім мелавым перыядзе), а птэразаўр — тып лятучай рэптыліі.

Дамейкадактыль жыў у марскім асяроддзі паміж 145 і 100,5 млн гадоў таму, быў рыбаядным і паляваў, імаверна, падобна сучасным вялікім марскім птушкам — хапаючы здабычу на ляту. Зямля ў гэты час мела мяккі цёплы клімат, без палярных шапак.

Дамейкіана ў Космасе і на Зямлі

Кожны нябесны аб’ект, які атрымаў пастаянны парадкавы нумар і ўключаны ў каталог Міжнароднага астранамічнага саюза і Цэнтра малых планет (Minor Planet Center, MPC), можа прэтэндаваць на прысваенне асабістай назвы ад свайго першаадкрывальніка. Не выключэнне з правіл — астэроіды, невялікія нябесныя аб’екты, якіх у Сонечнай сістэме налічваюць сотні тысяч, як, напрыклад, у Вялікім поясе паміж арбітамі Марса і Юпіцера. Дарэчы, сярод назваў астэроідаў і малых планет ужо ўтварыўся цэлы «беларускі сектар»: гэта не толькі астэроід «Белоруссия» (№2170; адкрыты ў 1971 годзе, у часы БССР) — па космасе вандруюць Мінск (№3012) і Віцебск (№264061), нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў і мастак Марк Шагал, першадрукар Францыск Скарына, іншыя навукоўцы, касманаўты, дзеячы культуры. Але ж дзесьці побач з сябрам-філаматам Адамам Міцкевічам (№5889) імчыць у халодных прасторах Сусвету і Ігнат Дамейка (№2784), адкрыты ў 1975 годзе.

Некалькі цікавых фактаў пра астэроід Дамейка: гэты «нябесны валун» у некалькі кіламетраў памерам мае наклон восі ў 6.7 градусаў, аддалены ад Сонца на 2,24 а.а. (за астранамічную адзінку (а.а.) прынята велічыня, роўная адлегласці ад Зямлі да Сонца, якая складае каля 150 млн км), пры гэтым аб’ект па эліпсоіднай арбіце здольны «ўбегчы» на 2.63 а.а. і  наблізіцца да 1,85 а.а. да нашай зоркі. На адзін абарот вакол Сонца сыходзіць 1227 дзён (гэта ў зямных велічынях 3 гады 130 дзён і 17 гадзін), хуткасць астэроіда ў космасе пры гэтым складае каля 20 км/с, а хуткасць вярчэння вакол сваёй восі — амаль 6 гадзін. Траекторыя руху Дамейкі не з’яўляецца небяспечнай для арбіты Зямлі.

mal_13_domeyko_asteroid.jpg

Падчас сваёй інжынерна-мінералагічнай дзейнасці ў Чылі Дамейка адкрыў багатыя радовішчы золата, срэбра, медзі, каменнага вугалю, салетры. Стварыў Музей мінералагічных і палеанталагічных матэрыялаў, арганізаваў бібліятэку прыродазнаўства. Першым пачаў картаграфаванне і раянаванне геаграфічных і геамарфалагічных з'яў, склаў геалагічную карту. 

У сацыялістычнай Польшчы ўжо ў 1973 годзе ў паштовай серыі «Польскія навукоўцы» выйшла марка «Ігнацы Дамейка».

У сацыялістычнай Польшчы ўжо ў 1973 годзе ў паштовай серыі «Польскія навукоўцы» выйшла марка «Ігнацы Дамейка».

Паклапаціўся Дамейка таксама аб стварэнні ў Кракаве мінералагічнага музея, за што ў 1887 годзе Ягелонскі ўніверсітэт прысвоіў яму ступень ганаровага доктара медыцыны. Кніга прафесара Дамейкі «Асновы мінералогіі» (1854, 1860, 1879 гады выдання) доўгія дзесяцігоддзі выкарыстоўвалася як падручнік па мінералогіі.

Безумоўна, як геолаг Дамейка сёння ўганараваны шэрагам назваў аб’ектаў у гэтай галіне навукі. 

ДАМЕЙКІТ (Domeykite), мінерал гідратэрмальнага паходжання класа арсенідаў, прыродны арсенід медзі Cu3As з дамешкамі серы і волава, якія надаюць яму колер ад белага да шэрага. Адкрыты ў 1845 годзе Вільгельмам Гайдынгерам у шахтах Algodones (чылійскі рэгіён Кокімба) і названы ў гонар прафесара Дамейкі. Выкарыстоўваецца для атрымання медзі, таксама яго можна паліраваць і выкарыстоўваць для дэкаратыўных мэт. У 2002 годзе Літва выпусціла паштовы канверт з выявай дамейкіта да 200-годдзя Ігната Дамейкі.

Вулканічны горны хрыбет у Андах на поўначы Чылі, у рэгіёне Антафагаста, на захад ад Салар-дэ-Атакама атрымаў імя нашага суайчынніка — КАРДЫЛЬЕРА Дамейкі (Cordillera Domeyko) у год ягонай смерці (1889).

Даўжыня Кардыльераў Дамейкі з поўначы на поўдзень каля 600 км. Самы высокі пункт — гара Сьера-Квімаль (Cerro Quimal) з вышынёю ў 4278 метраў. Горны ланцуг азначае ўсходнюю мяжу плоскай часткі пустыні Атакама. У хрыбце ёсць некалькі вулканаў рознага ўзросту.

«Дамейкіана» ў біялогіі і заалогіі

Чылійскія віды фаўны (а гэта часцей за ўсё эндэмікі, то-бок прадстаўнікі мясцовай прыроднай экасістэмы, якія не сустракаюцца ў іншых краінах і рэгіёнах) кожны год папаўняюцца ўсё новымі адкрыццямі — ад дробных казюрак да сысуноў. Яшчэ больш адкрыццяў дорыць унікальная флора горных і пустынных рэгіёнаў Чылі. Многія з адкрытых відаў атрымліваюць у навуковай сістэматызацыі ганаровы прыметнік «дамейкавы».

Сярод чылійскіх кактусавых гваздзікакветкавых вылучаецца невысокая кусцікападобная расліна Maihueniopsis domeykoensis з дробнымі жоўтымі кветкамі, якой даспадобы сухія і засушлівыя чылійскія даліны на вышыні ад 500 да 2000 метраў, адкрытыя сонцу.

Гаплапапус Дамейкі (Haplopappus domeykoi), больш вядомы як Haplopappus baylahuen — від раслін фанерагама, якія адносяцца да сямейства астравых (так-так, «швагерка» нашай астры!), адкрыты ў 1846 годзе. Растуць у цэнтральным і паўночным Чылі і ў Аргенціне. Са старажытных часоў яго выкарыстоўвалі для лячэбных мэт у асноўным для палягчэння праблем са страўнікам, але былі выяўлены і іншыя ўласцівасці, якія, напрыклад, дапамагаюць палегчыць сімптомы прастуды, грыпу і пнеўманіі. Яшчэ адна яго ўласцівасць — здольнасць спрыяць пераварванню тлушчаў і бялкоў. Яго выкарыстоўваюць як афрадызіяк і антысептык. Таксама расліна выступае як  супрацьуздуццевы і ачышчальны сродак. Выкарыстоўваюцца не толькі лісце, але кветкі і сцябліны. Гэта адна з дзесяці найбольш ужывальных лекавых раслін у Чылі.

Насамрэч, прыклады «дамейкіаны» ў раслінаЯым свеце можна працягнуць — навуцы вядомыя кактус-эндэмік Copiapoa coquimbana domeykoensis у ваколіцах чылійскага гарадка Дамейка, расліна Domeykoa oppositifolia з роду кветкавых раслін сямейства парасонавых і інш. 

ВІЁЛА ДАМЕЙКАВАЯ (Viola domeikoana) — шматгадовая кветка з сям'і фіялкавых, расце невысокім кусцікам-суквеццем з дробнымі жоўтымі кветкамі ў скалістых раёнах Паўднёвай Амерыкі (у чылійскім рэгіёне Атакама і ў Аргенціне), на вышыні ад 3000 да 4200 м над узроўнем мора.

За некалькі апошніх гадоў вучонымі было адкрыта шмат новых відаў насякомых, у тым ліку — адзін з прадстаўнікоў рода горных пчол, Liphanthus domeykoi Packer, усяго за 15.5 міль на захад ад маленькага гарадка Дамейка, які згубіўся на прасторах чылійскай пустыні Атакама.

Ліфант (Liphanthus) — род перапончатакрылых сямейства горных пчол, які расселены ў асноўным у засушлівых рэгіёнах Паўднёвай Амерыкі. Аўтары знаходкі так аргументавалі выбар назвы: «у гонар Ігнацыя Дамейкі, польскага (sic!) геолага ХІХ ст., які правёў большую частку свайго жыцця ў Чылі і быў вялікім гуманістам, напрыклад, выказваючы моцнае спачуванне цяжкаму становішчу чылійскіх шахцёраў».

Сярод адносна нядаўніх, яшчэ слаба апісаных знаходак насякомых — адкрыццё матыля-молі з сямейства Ліставёртак — Proeulia domeykoi (чылійскі рэгіён Кокімба, правінцыя Лімар'і), з размахам крылаў усяго 15 мм. Таксама — знаходка «земляной блыхі» Andiella Domeykoi — прадстаўніка шматколькаснага і старажытнага класа нагахвостак, дробных па памерах шасціногіх насякомых, якія любяць жыць у глебе ці гнаі і харчавацца адмерлай арганікай.

Тэрыторыю Чылі насяляе адзін з падвідаў шэрай (горнай) лісы — Lycalopex griseus, які ў народзе называюць zorro chilla (літар. «чылійская лісічка»). Шэрыя лісы — невялічкія драпежнікі памерам з буйнога ката (даўжыня цела да 60 см без хваста і вага да 5 кг) — шырока распаўсюджаны ў Паўднёва-амерыканскім Рогу, да самай Вогненнай Зямлі. 

Знойдзеная ў 1901 годзе ў чылійскіх Андах у правінцыі Кап'япо ліса атрымала спачатку назву Canis Domeycoanus. У свой час прэпарыраваны экзэмпляр гэтай лісы перадаў у прыродазнаўчы музей у Сант'яга Казімір, сын Ігната Дамейка. На сёння гэты від знаходзіцца пад пагрозай знішчэння, бо лісы з задавальненнем палююць на тэрыторыі фермерскіх гаспадарак, знішчаючы птушку і дробных сысуноў.

«Дамейкіана» на вуліцах і ў гарадах

Лістом ад 27 сакавіка 1907 года да чылійскага міністра Рыкарда Саласа Эдвардса звярнуўся прэсвітэр дон Антоніа дэль Соль-і-Веян. На паштоўцы з выявай Ігната Дамейкі ў рамцы з подпісам была змешчана прапанова пабудаваць горад «Дамейка» (Ciudad de Domeyko) на мяжы правінцый Араўка і Мальека, на захад ад гор Науэльбута (цяпер рэгіён Араўканія на поўдні Чылі): «Крыху вышэй пачынаецца плато, шырока вядомае як «Эль-Чупаяр», празванае праз зараснікі раслін-chupones, якое з'яўляецца прыдатным месцам для горада Дамейка». Аднак такі праект не быў ажыццёўлены…

У нашы дні на мапе Чылі ўсё ж можна сустрэць паселішча з назвай «Дамейка» — гэта мястэчка Pueblo Domeyko паміж гарадамі Ла-Серэна і Валенар, непасрэдна каля Панамерыканскай шашы, у рэгіёне Атакама на вышыні каля 760 м над узроўнем мора. З 1940 па 1970 гады паселішча налічвала ад 1500 да 1800 жыхароў, а паміж 1932 і 1947 гадамі яно нават атрымала мянушку «міні-Каліфорнія», бо ў мясцовых гарах здабываліся золата, серабро, медзь. Цяпер тут пражывае ад 900 да 1000 чалавек. Вуліцы пуэбла захавалі тыповы архітэктурны стыль мінулых дзесяцігоддзяў. Тут проста сканцэнтраваны назвы на «Дамейка»: ёсць свая царкоўка імя Дамейкі, плошча Дамейкі, парк Дамейкі, вуліца Дамейкі, а таксама музей імя Дамейкі, артэфакты з якога нагадваюць пра багатую гісторыю руднай прамысловасці ў рэгіёне. Чыгуначная станцыя імя Дамейкі захавалася ў сваім каларытным «вэстэрнавым» выглядзе.

mal_23_pueblo_domeyko.png

Сёння ў памяць аб вучоным у сталіцы Чылі ўсталяваны помнік, а ва ўніверсітэце — яго бюст. Імем нашага выбітнага земляка названы порт на паўднёва-заходнім беразе чылійскага возера Льянкіуэ (Puerto Domeyko) і пасёлак (Lugarejo Domeyko) на тым жа возеры. Вуліцы ў Сант'яга і яшчэ ў дзевяці гарадах Чылі носяць імя Дамейкі, а таксама ягоным імем названы вуліцы ў Любліне, Вільні, Мінску, Гродне і Лідзе, Баранавічах і Міры, Навагрудку і Карэлічах.

У Чылі з імем Дамейкі часта звязаны адукацыйныя (ліцэі, універсітэты, інстытуты), культурныя (музеі, бібліятэкі, кнігарні) і гарняцкія аб’яднанні і ўстановы, у тым ліку — таварыствы і арганізацыі палякаў у Чылі.

У верасні 2002 года на браме базыльянскага кляштара Св. Тройцы ў Вільні была адкрыта мемарыяльная дошка з барэльефам Дамейкі. Мемарыяльны камень памяці ўсталяваны беларусамі на месцы радавога маёнтка Мядзвядка. 

Справа — герб роду Дамейкаў і падвойны герб Рэчы Паспалітай, які выкарыстоўвалі паўстанцы 1830-31 гадоў — з мемарыяльнай стэлы на Цэнтральных могілках Сант’яга. У цэнтры — мемарыяльныя дошка ў Мядзвядцы. Уверсе — мемарыяльная дошка ў Вільні, унізе — бюст ва Універсітэце ў Сант’яга.

«Дамейкіана» крочыць далей, і застаецца спадзявацца, што і ў нашай краіне ў свой час імя Дамейкі зробіцца айчынным навуковым «брэндам».