Усаў: Цяпер знешні канфлікт для Расіі — умова выжывання
«Вайна — гэта жыццё», — да такой высновы прыходзіць Павел Усаў. І не надта верыць у тое, што крокі па залагоджванні Масквы могуць прынесці мір.

Палітолаг Павел Усаў
разважае ў сваім тэлеграме пра тое, ці хочуць рускія вайны. І робіць не вельмі аптымістычныя
высновы.
— Для сённяшняй Расіі, якая не ў стане паспяхова і стабільна развівацца, знешні канфлікт у любой яго форме, — гэта неабходная ўмова для яе выжывання.
Вайна — гэта жыццё. Таму колькі б намаганняў ні прыкладалася для залагоджвання Масквы, супрацьстаянне будзе працягвацца.