У Беларусі заблакавалі расійскі TJournal

Расійскае інтэрнэт-выданне і агрэгатар навін TJournal заблакавалі ў Беларусі. Як паведамляе рэсурс, гэта было зроблена па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

phpr6e9ct.jpg


«Пра блакаванне сайта першапачаткова паведамілі карыстальнікі TJ, а затым пацвердзіла Міністэрства інфармацыі Беларусі» — гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.

Карыстальнікі TJ распавялі, што сайт перастаў адкрывацца на сетках МТС і Белтэлекам з 9 лютага. Па даных dev.by, у гэты дзень сайт дадалі ў спіс блакавання па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

«Нам не ўдалося знайсці згадку TJ на сайце Мінінфарма, сайт таксама не значыцца ў рэестры экстрэмісцкіх матэрыялаў. TJ не ведае прычыну блакавання. Рэдакцыя накіравала запыт у Міністэрства інфармацыі Беларусі» — напісаў рэдактар сайта Сяргей Звязда.

Па ўнутраных дадзеных TJ, карыстальнікі з Беларусі па наведвальнасці займаюць трэцяе месца пасля Расіі і Украіны. У TJ ёсць актыўны падсайт «Беларусь», які развіваюць карыстальнікі.