У Мастаўлянах з'явілася мемарыяльная дошка ў гонар Каліноўскага

У вёсцы Мастаўляны, што на Беласточчыне, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 18631864 гадоў на землях Беларусі і Літвы, адкрылі мемарыяльную дошку.



kalinouski_.jpg

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел жыхары вёскі, беларускія гісторыкі Вячаслаў Швед і Сяргей Токць, а таксама прадстаўнікі гарадоцкага самакіравання:

 Кастусь Каліноўскі вельмі важная постаць у гісторыі польскага і беларускага народаў. 

Гісторык Вячаслаў Швед адзначае:

 Тут ён нарадзіўся, правёў ранняе дзяцінства. Да Ялоўкі адсюль 7 кіламетраў, дзе ён быў двойчы ахрышчаны. Магчыма, у часы паўстання ён тут бываў.

Гарадоцкі паэт Анатоль Парэмбскі распавёў:

 — Мая прабабка служыла ў двары ў Мастаўлянах у часы паўстання. Яна бачыла Кастуся Каліноўскага раз ці два. 

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Кастуся Каліноўскага супала з ваяводскімі ўгодкамі выбуху паўстання 1863 года.

Ва ўрочышчы Перацёсы каля Гарадка пройдуць галоўныя ўрачыстасці звязаныя з гадавінай бітвы пад Перацёсамі.

 

racyja.eu__images_upload_2_697b4542f7bcb9f9fb41b798486b8597.html

racyja.eu__images_upload_2_e63b054c1dec325740145de5f234bb55.html